Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Заснаваны 1980
Дэкан Сяргей Мікалаевіч Несцярэнкаў
Месцазнаходжанне
Адрас Мінск, Вуліца Гікалы, 9
fksis.bsuir.by

Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР (ФКСІС БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя факультэта пачынаецца з 1964 года, з факультэта аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі, які быў створаны разам з Мінскім радыётэхнічным інстытутам і які з’яўляўся папярэднікам сучаснага ФКСІС. У 1980 годзе факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі быў рэарганізаваны і падзелены на два факультэты — факультэт вылічальнай тэхнікі і факультэт аўтаматызацыі кіравання. У 1995 годзе факультэт вылічальнай тэхнікі быў перайменаваны ў факультэт камп’ютарных сістэм і сетак.[1]

Падзеі 2020 года[правіць | правіць зыходнік]

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты ўніверсітэта падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2].

Дэкан факультэта камп’ютарных сістэм і сетак Марына Лукашэвіч адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву на звальненне па ўласным жаданні[3].

Склад факультэта[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:

  • Вышэйшай матэматыкі
  • Інфарматыкі
  • Праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій
  • Электронных вылічальных машын
  • Электронных вылічальных сродкаў
  • Фізікі
  • Філасофіі

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]