Адміністрацыйны падзел Польшчы (1975—1998)
Адміністрацыйны падзел Польшчы ў 1975–1998 гадах — адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які дзейнічаў з 1 чэрвеня 1975 года па 29 снежня 1989 года ў Польскай Народнай Рэспубліцы і з 30 снежня 1989 года па 31 снежня 1998 года ў Рэспубліцы Польшча.
Уведзены Законам ПНР ад 28 мая 1975 года аб двухузроўневым адміністрацыйным падзеле дзяржавы і папраўкамі да закона аб народных саветах. Дзейнічаў да рэформы ў 1999 годзе. Было створана 49 ваяводстваў, а прамежкавы адміністрацыйны ўзровень – паветы – ліквідаваліся.
Нешматлікія ваяводствы мелі больш за 1 млн жыхароў. У многіх выпадках цэнтрамі ваяводстваў былі сярэднія або малыя правінцыйныя гарады. Многія меншыя гарады і мястэчкі былі ўключаны ў склад больш буйных гарадоў, каб штучна стварыць буйныя гарадзкія цэнтры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прычына рэформы – жаданне ўзмацніць кантроль над ніжэйшымі пластамі дзяржаўнага апарату з боку Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Пасля прыходу да ўлады Эдварда Герэка і разгрому апазіцыі ў Палітбюро працягваўся супраціў з боку нізоў партыі. Праз рэарганізацыю адміністрацыі і новы тэрытарыяльны падзел Герэк здолеў увесці «сваіх людзей» у ваяводскія камітэты і разбіць старыя групоўкі.
Існаваў падзел не як сёння: на гарадскія, гарадско-сельскія і сельскія гміны, а на гарады і гміны як асноўныя адміністрацыйныя адзінкі. Першапачаткова Польшча была падзелена на 2 343 гміны і 814 гарадоў, гэта значыць на 3 157 адзінак ніжэйшага ўзроўню. Варшава, Лодзь, Кракаў і Уроцлаў мелі асаблівы статус з унутраным падзелам на раёны як дапаможныя адміністрацыйныя адзінкі.
Варшаўскае ваяводзтва мела статус сталічнага (да 26 мая 1990 года), а Лодзьскае і Кракаўскае — гарадскіх (да 30 чэрвеня 1984 года).
На тэрыторыі ваяводстваў прадстаўнічыя органы называліся «Народная рада горада». На тэрыторыі Урацлаўскага ваяводства ваяводская рада называўся «Народная рада Уроцлаўскага ваяводства і горада Уроцлава», гэта значыць, што фактычна выдзялення горада Уроцлава ў асобную адзінку ад Уроцлаўскага ваяводства так і не адбылося.
Ваяводствы
[правіць | правіць зыходнік]У 1975—1998 гадах існавалі наступныя ваяводствы:
Палажэнне на карце | Ваяводства | Цэнтр | Плошча (1998, км²) |
Насельніцтва (1997, тыс.) |
Колькасць гмін (1997) | Колькасць гарадскіх гмін (1997) | Колькасць вяскова-гарадскіх гмін (1997) | Колькасць вясковых гмін (1997) | Колькасць гарадоў (1997) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Альштынскае | Ольштын | 12 327 | 776 | 58 | 10 | 13 | 35 | 23 | |
Апольскае | Аполе | 8535 | 1023,7 | 65 | 3 | 27 | 35 | 30 | |
Астралэнцкае | Астралэнка | 6498 | 410,8 | 44 | 4 | 6 | 34 | 10 | |
Беластоцкае | Беласток | 10 055 | 701,7 | 55 | 5 | 15 | 35 | 20 | |
Бельскае | Бельска-Бяла | 3704 | 924 | 59 | 8 | 10 | 41 | 18 | |
Быдгашчскае | Быдгашч | 10 349 | 1135,2 | 59 | 3 | 25 | 31 | 28 | |
Бяльскападляскае | Бяла Падляска | 5348 | 309 | 40 | 4 | 2 | 34 | 6 | |
Валбжыхскае | Валбжых | 4168 | 735,3 | 45 | 15 | 16 | 14 | 31 | |
Варшаўскае | Варшава | 3788 | 2418,4 | 58 | 25 | 13 | 20 | 28 | |
Гданьскае | Гданьск | 7394 | 1464,8 | 63 | 16 | 5 | 42 | 21 | |
Гожаўскае | Гожаў Велькапольскі | 8484 | 513,3 | 40 | 2 | 20 | 18 | 22 | |
Еленягурскае | Яленя Гура | 4379 | 523,9 | 40 | 12 | 13 | 15 | 25 | |
Жэшоўскае | Жэшаў | 4397 | 751,9 | 47 | 4 | 9 | 34 | 13 | |
Замойскае | Замасць | 6980 | 490,6 | 57 | 4 | 6 | 47 | 10 | |
Зеленагурскае | Зялёна Гура | 8868 | 677,8 | 57 | 7 | 21 | 29 | 28 | |
Калішскае | Каліш | 6512 | 723,5 | 58 | 3 | 17 | 38 | 20 | |
Катавіцкае | Катавіцы | 6650 | 3908,6 | 97 | 39 | 16 | 42 | 55 | |
Кашалінскае | Кашалін | 8470 | 526 | 41 | 6 | 12 | 23 | 18 | |
Келецкае | Кельцы | 9211 | 1132,8 | 80 | 4 | 18 | 58 | 22 | |
Конінскае | Конін | 5139 | 480,6 | 48 | 4 | 14 | 30 | 18 | |
Кракаўскае | Кракаў | 3254 | 1242,5 | 39 | 1 | 12 | 26 | 13 | |
Кросненскае | Кросна | 5702 | 509,5 | 44 | 3 | 9 | 32 | 12 | |
Лодзьскае | Лодзь | 1524 | 1105,4 | 18 | 6 | 2 | 10 | 8 | |
Ломжынскае | Ломжа | 6684 | 353,2 | 46 | 5 | 7 | 34 | 8 | |
Люблінскае | Люблін | 6792 | 1027,5 | 69 | 6 | 11 | 52 | 17 | |
Лягніцкае | Лягніца | 4037 | 525,3 | 48 | 4 | 14 | 30 | 18 | |
Ляшчынскае | Лешна | 4154 | 398,8 | 32 | 2 | 18 | 12 | 20 | |
Новасандэцкае | Новы Сонч | 5576 | 743,1 | 59 | 9 | 5 | 45 | 14 | |
Пазнаньскае | Познань | 8151 | 1360,8 | 62 | 5 | 29 | 28 | 34 | |
Пільскае | Піла | 8205 | 496,5 | 43 | 6 | 18 | 19 | 24 | |
Плоцкае | Плоцк | 5117 | 521,2 | 48 | 5 | 5 | 38 | 10 | |
Пшэмысльскае | Пшэмысль | 4437 | 415,5 | 41 | 6 | 5 | 30 | 11 | |
Пятркоўскае | Пётркаў Трыбунальскі | 6266 | 642,9 | 56 | 4 | 7 | 45 | 11 | |
Радамскае | Радам | 7294 | 764 | 63 | 2 | 14 | 47 | 16 | |
Скернявіцкае | Скернявіцы | 3960 | 423,9 | 44 | 6 | 2 | 36 | 8 | |
Слупскае | Слупск | 7453 | 428,5 | 37 | 6 | 5 | 26 | 11 | |
Сувальскае | Сувалкі | 10 490 | 488,5 | 48 | 5 | 10 | 33 | 15 | |
Сядлецкае | Седльцы | 8499 | 661,6 | 74 | 7 | 6 | 61 | 13 | |
Сярадзкае | Серадз | 4868 | 412,7 | 42 | 2 | 8 | 32 | 10 | |
Тарнабжэгскае | Тарнобжаг | 6283 | 610 | 55 | 3 | 14 | 38 | 17 | |
Тарноўскае | Тарнаў | 4151 | 698,5 | 48 | 3 | 7 | 38 | 10 | |
Таруньскае | Торунь | 5348 | 673,9 | 49 | 8 | 5 | 36 | 13 | |
Улацлаўскае | Улацлавак | 4402 | 434,9 | 46 | 8 | 7 | 31 | 15 | |
Урацлаўскае | Уроцлаў | 6287 | 1137,3 | 40 | 3 | 15 | 22 | 18 | |
Хэлмскае | Хэлм | 3866 | 249,4 | 30 | 4 | 0 | 26 | 4 | |
Цеханоўскае | Цяханаў | 6362 | 436,9 | 51 | 5 | 6 | 40 | 11 | |
Чэнстахоўскае | Чэнстахова | 6182 | 780,6 | 58 | 4 | 13 | 41 | 17 | |
Шчэцінскае | Шчэцін | 9982 | 995,1 | 54 | 3 | 28 | 23 | 31 | |
Эльблёнгскае | Эльблёнг | 6103 | 494,4 | 42 | 5 | 13 | 24 | 18 |