Адольф Фаміч Стэльмах
Адольф Фаміч Стэльмах | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 мая 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Адольф Фаміч Стэльмахі (нар. 11 мая 1941, х. Дамінава, Валожынскі раён, Беларусь) — вучоны, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны і Нью-Ёркскай акадэміі навук, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны. Брат Вячаслава і Георгiя Стэльмаха.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў біялагічным факультэце БДУ (1962)[1]. Там жа стаў кандыдатам навук і працаваў выкладчыкам на кафедры генетыкі.
У 1968 годзе па ініцыятыве ЦК КПСС і Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна быў пераведзены ў Адэсу на пасаду загадчыка аддзела генетыкі ва Усесаюзны селекцыйна-генетычны інстытут, з галоўнай мэтай адолення спадчыны «лысенкаўшчыны» і пераводу работы інстытута на рэйкі класічнай генетыкі.
З’яўецца членам праўлення Нацыянальна-культурнага аб’яднання грамадзян «Беларусь» у Адэсе, удзельнічаю ў самадзейным ансамблі «Беларускі матыў» як сцэнарыст і канферанс’е. Выдаў у Адэсе кніжку сваіх вершаў на беларускай мове «Каб любіць Беларусь».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]На працягу 20 гадоў быў міжнародным куратарам навуковага супрацоўніцтва краін СЭУ у галіне тэарэтычных асноў селекцыі сельскагаспадарчых раслін і членам Саюзнага каардынацыйнага савета гэтага ж напрамку. Ва Украіне ўзначальваў 20 гадоў падобны Каардынацыйны савет. Працуе галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела генетыкі гэтага ж Селекцыйна-генетычнага інстытута.
Сярод вучняў больш 10 кандыдатаў навук і 6 дактароў навук[2].
Зноскі
- ↑ Выпускники Биологического факультета(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2018. Праверана 16 чэрвеня 2021.
- ↑ СЛАВУТЫЯ АСОБЫ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 11 мая
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Выкладчыкі біялагічнага факультэта БДУ
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны
- Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
- Члены Нью-Ёркскай акадэміі навук
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Беларусы ва Украіне