Перайсці да зместу

Адрыян Картон дэ Віярт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адрыян Картон дэ Віярт
Adrian Carton de Wiart
Партрэт пэндзля Уільяма Орпена, 1919 год.
Партрэт пэндзля Уільяма Орпена, 1919 год.
Мянушка «Шчаслівы Адысей»
Дата нараджэння 5 мая 1880(1880-05-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1963(1963-06-05)[1] (83 гады)
Месца смерці
Бацька Léon Carton de Wiart[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Род войскаў Брытанская армія
Гады службы 18991923
19391947
Званне Лейтэнант-генерал
Камандаваў 134-я (2/1-я Гэмпшырская) брыгада
61-я пяхотная дывізія
Бітвы/войны Англа-бурская вайна
Першая сусветная вайна
Савецка-польская вайна
Польска-ўкраінская вайна
Польска-літоўская вайна
Другая сусветная вайна
Узнагароды і званні

Вялікабрытанія:

Крыж Вікторыі
Крыж Вікторыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Кавалер шаноўнейшага ордэна Лазні
Кавалер шаноўнейшага ордэна Лазні
Кавалер ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Кавалер ордэна «За выдатныя заслугі»
Кавалер ордэна «За выдатныя заслугі»

Польшча:

Virtuti Militari
(ступень невядомая)

Бельгія:

Бельгійскі Ваенны крыж
Сувязі Анры Картон дэ Віярт (брат)
У адстаўцы з 1924 па 1939;
з 1947
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Адрыян Картон дэ Віярт (5 мая 1880, Брусель — 5 чэрвеня 1963) — брытанскі ваенны, генерал-лейтэнант, арыстакрат з багатай знатнай сям’і ірландска-бельгійскага паходжання.

Удзельнічаў у ваенных аперацыях, што праводзіліся брытанцамі ў 1898 годзе ў Самалі, дзе страціў вока, і ў Паўднёвай Афрыцы, дзе быў паранены ў лёгкае.

Прымаў удзел у бітвах Першай сусветнай вайны: на Соме (раненні ў галаву і ногі), у Пашэндэйле (раненне ў сцягно), Камбрэ (паранены ў нагу) і на Іпры, дзе страціў руку. У лютым 1919 года ўваходзіў у склад місіі саюзнікаў ва Усходняй Галіцыі, і неўзабаве стаў кіраўніком брытанскай ваеннай місіі ў Варшаве, дзе служыў падчас польска-бальшавіцкай вайны. Быў сувязным звяном паміж брытанскім ваенным міністэрствам і польскім кіраўніцтвам. Дапамагаў перавозцы зброі з Венгрыі ў Польшчу. Беспаспяхова спрабаваў пераканаць брытанскіх ваенных у неабходнасці дапамогі польскаму боку. Высока цаніў моц Чырвонай Арміі. Пасля вайны заставаўся ў Польшчы да 1924 года кіраўніком ваеннай місіі.

Пасля жыў у міжваеннай Польшчы на Палессі на рацэ Льве ў маёнтку Прастынь (цяпер в. Старына Столінскага р-на, Брэсцкая вобл.), які яму падарыў Караль Радзівіл[2]. Быў рэзідэнтам брытанскай разведкі ў Польшчы.

Улетку 1939 года прызваны на дзейсную службу кіраўніком ваеннай місіі ў Польшчы. Па пачатку вайны з’ехаў у Румынію. Адтуль каб пазбегнуць інтэрнавання з’ехаў з фальшывым пашпартам. Прымаў удзел у ваенных кампаніях Другой сусветнай, у тым ліку ў Нарвегіі. У пустыннай кампаніі, быў узяты ў палон італьянцамі, адкуль збег. Пазней быў прадстаўніком Чэрчыля з генералісімусам Чан Кайшы.

Зноскі

  1. а б Adrian Carton De Wiart // GeneaStar
  2. «Piszrz dla doroslych» Grzegorz Eberhardt,Wroslaw «Lena» ISBN 978-83-919164-3-8