Ай Цін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ай Цін
кіт.: 艾青
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 сакавіка 1910(1910-03-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1996(1996-05-05)[2][3][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Ai Weiwei[d] і Ai Xuan[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, мастак, журналіст
Узнагароды
кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ай Цін (кіт.: 艾青; 27 сакавіка 1910 — 5 мая 1996) — кітайскі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў правінцыі Чжэцзян. З 1929 па 1932 год вучыўся ў Францыі. У 1932 годзе вярнуўся ў Кітай, быў арыштаваны за выступленне супраць Гаміньдана. Да 1935 года — у астрозе. У 1936 годзе выдаў першы вершаваны зборнік «Даяньхэ», прысвечаны жыццю кітайскай вёскі.

7 ліпеня 1937 года ў Кітаі пачалася антыяпонская вайна. У перыяд Сапраціўлення Ай Цін напісаў паэмы «Да сонца» (1938), «Ён памёр другім разам» (1939), «Паходня» (1940). Вершу, які даў назву кнізе, папярэднічае такі эпіграф: "Аднойчы паэт сказаў мне: «Поўнач — самотная краіна»". У яго вольных вершах філасафічнасць, разуменне ўнутраных прычын з’яў і працэсаў, увага да жыцця простага чалавека.

За крытыку падаўлення свабоды слова ў першыя гады створанай Мао Цзэдунам Кітайскай Народнай Рэспублікі быў адпраўлены ў высылку ў Маньчжурыю ў 1958 годзе. На працягу 16 гадоў чысціў прыбіральні. Не друкаваўся ажно да поўнай рэабілітацыі ў 1978 годзе. У 1980 годзе выходзіць кніга «Песня вяртання».

Унёс значны ўклад у развіццё свабоднага верша, вытрымаў сур’ёзныя ўплывы Э. Верхарна, У. Уітмэна, У. Маякоўскага. У 1985 годзе ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй Прэзідэнта Францыі Франсуа Мітэрана.

На беларускую мову яго творы пераклалі Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Водар стоенага лесу: зборнік паэзіі / Ай Цін; укладальнікі: Алесь Карлюкевіч, Вольга Аляксеева; прадмова Алеся Карлюкевіча. — Мінск: Звязда, 2015. — 61 с. — 500 экз. ISBN 978-985-575-022-3
  • Гімн святу. Выбранае / Ай Цін; Пер. з кітайскай Мікола Мятліцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2019. — 215 с. ISBN 978-985-02-1889-6

Зноскі

  1. а б Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 31. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. а б Ai Qing // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ai Qing // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]