Перайсці да зместу

Эміль Верхарн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Э. Верхарн)
Эміль Верхарн
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Émile Adolphe Gustave Verhaeren
Дата нараджэння 21 мая 1855(1855-05-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1916(1916-11-27)[4][2][…] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Marthe Massin[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, драматург
Гады творчасці 1875[7]1916[7]
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Эміль Верха́рн (фр.: Émile Verhaeren; 21.5.1855, Сент-Аман каля Антверпена, Бельгія — 27.11.1916) — бельгійскі паэт, драматург і крытык. Пісаў на французскай мове.

Скончыў езуіцкі калегіум і юрыдычны факультэт Брусельскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху «Маладая Бельгія» (1881).

Аўтар паэтычных зборнікаў «Фламандкі» (1883), «Манахі» (1886), «Вечары» (1887), «Крушэнні» (1888), «Чорныя паходні», «Постаці на маёй дарозе» (абодва 1891), «Ашалелыя вёскі» (1893), «Гарады-спруты», «Прывідныя вёскі», «Дванаццаць месяцаў» (усе 1895), «Лозы майго муру» (1899), «Мітуслівыя сілы» (1902), «Уся Фландрыя» (1904—11), «Паэмы і легенды Фландрыі і Брабанта» (1916), лірычных драм («Кляштар», 1900), мастацкіх біяграфій («Рэмбрант», 1904; «Рубенс», 1910), антываеннай публіцыстычнай кнігі «Скрываўленая Бельгія» (1915).

У паэзіі Э. Верхарна адчувальны ўплыў творчасці У. Уітмена і французскіх сімвалістаў. Яна надзвычай цікавіла М. Багдановіча, які пераклаў на беларускую мову верш «Паўстанне». Творы Э. Верхарна перакладаў на беларускую мову Л. Баршчэўскі.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Emile Verhaeren
  2. а б Emile Verhaeren // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118768085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  5. Верхарн Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Bibliothèque nationale de France Verhaeren, Émile (1855-1916) // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 14 студзеня 2021.
  7. а б RKDartists Праверана 3 кастрычніка 2022.