Аксельбант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксельбант на мундзіры

Аксельбант[1] (польск.: akselbant, ад ням.: Achsel — плячо і ням.: Band — стужка) — ніцяны плецены шнур (пазалочаны, пасярэбраны або каляровы) з металічнымі наканечнікамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ужывалі ў армейскай амуніцыі з пачатку XVII стагоддзя у Францыі, затым у іншых арміях краін Еўропы. Служыў першапачаткова адзнакай членаў прыдворнай варты і прыдворнай світы манархаў, затым генералаў, афіцэраў генеральнага штаба і жандармерыі. Выраб аксельбантаў ці плеценых шнуроў быў наладжаны на Слуцкай мануфактуры ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Прышпільваецца звычайна да правага (радзей левага) пляча пад пагонам (эпалетам). У арміях многіх замежных краін — прыналежнасць формы адзення ад’ютантаў, афіцэраў генштаба, жандараў, а таксама асабовага складу некаторых часцей. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваенных парадаў.

Зноскі

  1. а б Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]