Алатрансплантацыя
Алатрансплантацыя або гетэралагічная трансплантацыя — перасадка органаў і тканак (т. зв. алаграфтаў ці гомаграфтаў) ад іншай генетычна і імуналагічна не ідэнтычнай асобы таго ж біялагічнага віду. Гэты тып трансплантацыі адрозніваецца ад аўтатрансплантацыі (перасадка адной часткі цела ў іншую адной і той жа асобы), ізатрансплантацыі (трансплантацыі паміж двума генетычна ідэнтычнымі асобамі аднаго віду, напрыклад блізнюкамі) і ксенатрансплантацыі (перасадка ад іншых відаў, з выкарыстаннем т.з. ксенаграфтаў). Сёння алатрансплантацыя часцей за ўсе выкарыстоўваецца пры трансплантацыі нырак, печані, сэрца і легкіх.
Віды алатрансплантацыі:
- блізкароднасная — донар трансплантанта з’яўляецца блізкім генетычным сваяком першай лініі сваяцтва
- трансплантацыя ад далёкіх сваякоў — донар з’яўляецца далёкім генетычным сваяком другой або трэцяй лініі сваяцтва
- няроднасная — донарам з’яўляецца чалавек, увогуле генетычна не звязаны з рэцыпіентам
Рызыкі і перспектывы
[правіць | правіць зыходнік]Абмежавальным фактарам пры алатрансплантацыі тканак для рэканструктыўнай хірургіі з’яўляюцца пабочныя эфекты імунасупрэсіі (парушэнні абмену рэчываў, злаякасныя новаўтварэнні, апартуністычныя інфекцыі), што з’яўляецца пераважнай праблемай. Сучасны стан тэхналогій алатрансплантацыі органаў не дазваляе ажыццявіць трансплантацыю органа ад адвольнага донара рэцыпіенту, таму надзеі трансплантолагаў свету часцей звязаны не з удасканаленнем тэхналогій алатрансплантацыі (напрыклад з развіццем метадаў дэцэлюлярызацыі), а з распрацоўкай методык тэрапеўтычнага кланавання органаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Транспланта́ция // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 640. — 831 с. — 100 000 экз.
- Транспланта́ция / Бляхер П. Я., Шумаков В. И., Мирский М. Б., Подольный В. З. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 152—153. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Petit F. Composite Tissue Allotransplantation and Reconstructive Surgery//Annals of Surgery/2003.- 237 (1): 19-25. doi:10.1097/00000658-200301000-00004.