Перайсці да зместу

Алег Іванавіч Краўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Іванавіч Краўчанка
пасол Беларусі ў ЗША[d]
20 ліпеня 2020 — 25 снежня 2020

Нараджэнне 1971[1]
Смерць 25 снежня 2020(2020-12-25)[2][3]
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Але́г Іва́навіч Кра́ўчанка (1971, Мінск — 25 снежня 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі (з 2020).

У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1998 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук. З 1994па 1999 гадах быў аташэ, трэцім сакратаром службы дзяржаўнага пратакола; трэці сакратар, другі сакратар, начальнік аддзела дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 19992003 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Швецыі (Нарвегіі і Даніі па сумяшчальніцтве). У 20032007 гадах працаваў у якасці саветніка, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела ўпраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 20072008 гадах займаў пасаду саветніка Пасольства Рэспублікі Беларусь ў ЗША. У 20082014 гг. — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь ў ЗША. У 20142017 гадах працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі; начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.[4] Са студзеня 2017 г. па 25 снежня 2020 года быў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[5].

20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі[6].

Валодаў англійскай мовай. Жанаты і мае траіх дзяцей.

Памёр 25 снежня 2020 года ў Мінску[7].

Зноскі