Перайсці да зместу

Алег Чарапнёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Алег Чарапнёў
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1972(1972-06-03) (52 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1994 Фандак (Бабруйск) 88 (1)
1994—1995 ФК Славія Мазыр 32 (1)
1996 Белшына (Бабруйск) 30 (0)
1997—1998 Тарпеда (Мінск) 52 (0)
1999—2004 Гомель 139 (4)
2005 Дынама (Брэст) 16 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Алег Чарапнёў (нар. 3 чэрвеня 1972, Мінск, Беларусь) — беларускі футбольны суддзя і трэнер.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за «Фандок», «Белшыну», «Славію», мінскае «Тарпеда», «Гомель» і брэсцкае «Дынама», дзе і завяршыў кар’еру ў пачатку 2006 года. З бабруйчанамі абаронца браў бронзу вышэйшай лігі, з мазыранамі — срэбра, з гамяльчукамі станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка. Усяго ў «вышцы» правёў 357 матчаў (пяць галоў).

Праз некалькі гадоў пасля заканчэння кар’еры апынуўся ў судзействе і з 2010 па 2015 год адпрацаваў у вышэйшай і першай лігах, а таксама ў Кубку Беларусі 130 матчаў, набыў рэпутацыю аднаго з самых строгіх суддзяў краіны. За кар’еру паказаў 522 жоўтыя карткі (у адным з матчаў вынес 11 папярэджанняў), 44 чырвоныя і 30 разоў прызначаў пенальці (у маі 2015-га ў матчы Д2 «Гарадзея» — «Смалявічы-СТІ» чатыры разы ўказаў на «кропку»).

У кастрычніку 2014 года працаваў на матчы «Тарпеда-БелАЗ» — «Шахцёр» і прыняў няправільнае рашэнне з адменай прызначанага пенальці. Услед рушыла суворая дыскваліфікацыя — вышэйшую лігу экс-абаронца больш не судзіў. А ў верасні 2015-га яго адхілілі і ад працы ў першай лізе. На гэтым кар’ера суддзі была скончына.

У канцы снежня 2016 года атрымаў ліцэнзію трэнера катэгорыі «B». У 2019 годзе папрацаваў з юнацкімі калектывамі ў структуры «Гомеля», а ў сакавіку 2020 года ўзначаліў першалігавы «Хімік».

У студзені 2021 года аказаўся ў трэнерскім штабе Мікалая Бранфілава, які ўзначальваў «Оршу». Пасля адстаўкі таго ў верасні сам сышоў з клуба і вярнуўся ў структуру «Гомеля», дзе зноў працуе з юнымі футбалістамі[1]..

Зноскі