Мікалай Мікалаевіч Бранфілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Бранфілаў)
Футбол
Мікалай Бранфілаў
Поўнае імя Мікалай Мікалаевіч Бранфілаў
Нарадзіўся 16 снежня 1977(1977-12-16)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Энергетык-БДУ
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995 Беларусь Змена (Мінск) 20 (0)
1996—1997 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 34 (2)
1998—1999 Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 39 (8)
2000—2002 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 37 (0)
2003—2004 Польшча Вісла (Плоцк) 27 (1)
2005 Польшча Радамяк (Радам) 32 (3)
2006 Польшча Падбяскідзе (Бельска-Бяла) 15 (2)
2006 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 10 (0)
2007 Беларусь Гомель 12 (0)
2007—2008 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 37 (4)
2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 11 (0)
2010—2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 77 (7)
2013 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2014—2015 Беларусь Тарпеда (Мінск)
2016 Беларусь Клецк
2017 Беларусь Асіповічы
2017—2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
2019 Беларусь Граніт (Мікашэвічы)
2020—2021 Беларусь Орша
2022— Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Мікалай Бранфілаў (нар. 16 снежня 1977, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе клуба «Энергетык-БДУ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў мінскай школе «Змена», пасля гуляў у розных клубах, у тым ліку ў Польшчы на працягу 2003—2006 гадоў. У снежні 2009 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай», якая вярнулася ў Вышэйшую лігу. У студзені 2013 года перайшоў у «Нафтан»[3], аднак у верасні разарваў кантракт з «Нафтанам» і завяршыў кар’еру іграка[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Згуляў два матчы за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння прафесійнай кар’еры некаторы час выступаў на аматарскім узроўні, а ў пачатку 2014 года прыняў прапанову ўзначаліць мінскае «Тарпеда»[5]. Вывеў сталічны клуб у Першую лігу па выніках сезона 2015. У пачатку 2016 года стала вядома, што Бранфілаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера аўтазаводцаў[6]. У красавіку 2016 года ўзначаліў «Клецк», які прывёў да трэцяга месца ў Другой лізе 2016, аднак каманда адмовілася пераходзіць у Першую лігу.

У сакавіку 2017 года стаў галоўным трэнерам «Асіповічаў»[7], але меней чым праз месяц пакінуў пасаду і далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Энергетыка-БДУ»[8].

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам мікашэвіцкага «Граніта»[9]. У чэрвені таго ж года быў адпраўлены ў адстаўку[10].

У кастрычніку 2020 года ўзначаліў «Оршу»[11]. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера ў верасні 2021 года[12].

У лютым 2022 года зноў стаў трэнерам у «Энергетыку-БДУ»[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі