Алена Віктараўна Атрашкевіч
Алена Віктараўна Атрашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1966 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітарка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Алена Віктараўна Атрашкевіч (нар. 1966, Нова-Барысаў, цяпер у межах Барысава, Беларусь) — беларускі кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Ленінградскую кансерваторыю па класу кампазіцыі Б. А. Арапа (1989). З 1989 года выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Маладзечанскага музычнага вучылішча. З 2004 года адначасова выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (з 2006 года — старшыня прадметна цыклавай камісіі «Мастацтва эстрады (спевы)». Кіраўнік студыі эстраднай песні «Спяваем разам». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок» г. Маладзечна. Неаднаразова прымала ўдзел ў рабоце журы рэгіянальнага конкурсу эстраднай песні «Адна зямля»[1], аўтар (сумесна з паэткай Таісай Трафімавай) яго гімна[2].
Лаўрэат нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» 2016 года ў намінацыі «Найлепшы аўтар музыкі».
Член савету спецыяльнага фонду Прэзідента Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Кіруе конкурсам юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок», які на працягу шэрагу гадоў адкрывае новыя таленты Беларусі[3].
Выбрана ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага (2008—2012) склікання ад Мінскай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю. Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.
2 сакавіка 2019 года абрана старшынёй Саюза кампазітараў Беларусі, стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар вакальна-сімфанічных твораў, больш за дзесяць музычных спектакляў для дзяцей, а таксама камерных, харавых твораў, вакальных цыклаў, апрацовак аўтарскіх і беларускіх, рускіх, нямецкіх, грузінскіх народных песняў. Супрацоўнічае з беларускімі паэтамі Таццянай Мушынскай, Васілём Жуковічам і інш.
Аўтар нотнага зборніка ўласных песень для дзяцей «Лодка дзяцінства» на вершы беларускіх паэтаў, зборніка п’ес для маладых выканаўцаў на духавых інструментах «Натхненне» і інш. Напісала музыку да песні «Мiншчына», якая ў 2006 годзе была афіцыйна зацверджана гімнам Мінскай вобласці.
Асноўныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Кантата на вершы М. Дудзіна, «Сакраментальная паэма»,
- Вакальна-сімфанічная паэма «Кахаю» (для салістаў, змешанага хору і аркестра) на словы Таццяны Мушынскай
- Харавыя цыклы «Случарыны», «Дыптых»,
- 5 мініяцюр для дзіцячага хору,
- 2 струнныя квартэты.
Касеты, сборнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўдыёкасета «Лодка детства» з песнямі А. Атрашкевіч (фірма «Ковчег», 2000)
- Нотны зборнік песень «Лодка детства» (выдавецтва «Четыре четверти», 2001)
- Рэпертуарны зборнік «Спяваем разам» (2008)
Зноскі
- ↑ «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
- ↑ «Круціся, лёсу калаўрот…»//Сайт «Міхал Клеафас Агінскі»
- ↑ svaboda.org
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання