Алесь Дубровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Дубровіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1942(1942-11-07)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Алесь Дубровіч, сапр. Аляксей Рыгоравіч Рэдзька (1910, в. Галубічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер в. Каралевічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 7 лістапада 1942, Глыбоччына) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1928 годзе (карэспандэнцыі ў газеце «Доля працы»). У 1933 годзе апублікаваны яго першы верш «Беларусь». Удзельнік 1-га нелегальнага з’езда заходнебеларускіх пісьменнікаў (Вільня, 1933). Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934 годзе за падпісанне і публікацыю «Дэкларацыі групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі». Два з паловай гады без суда правёў у віленскай турме на Лукішках. Палітвязні выдавалі рукапісны часопіс «Краты», дзе ён змяшчаў свае творы пад псеўданімамі Макар і Мікіта. Пасля вызвалення ў 1936 годзе ўзяў псеўданім «Алесь Дубровіч». Актыўна друкаваўся ў заходнебеларускіх перыядычных выданнях («Беларускі летапіс», «Калоссе»). У кастрычніку 1939 года быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку. У 1940 годзе пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў карэспандэнтам газеты «Вілейская праўда». У гады вайны ў антыфашысцкім падполлі. Быў арыштаваны ў канцы лістапада 1942 года акупацыйнымі ўладамі; расстраляны.

Дзед вядомага дудара, музыканта і майстра народных інструментаў Дзмітрыя Дзёміна.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965;
  • Крывёю сэрца. Мн., 1967;
  • Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік на месцы расстрэлу патрыётаў, непадалёк ад вёскі Галубічы.
  • Адна з вуліц горада Глыбокае носіць імя Алеся Дубровіча.
  • У 2012 годзе ў Глыбокім была адкрыта Алея гонару, на якой устаноўлены бюст паэта[1].

Зноскі

  1. Да 105-гадовага юбілею паэта Алеся Дубровіча // Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]