Альба (Італія)
Горад
Альба
Alba
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Альба (італ.: Alba) — галоўны горад вобласці Ланге на мяжы Лігурыі і П’емонта, уздоўж ракі Танара, у італьянскай правінцыі Кунеа. Наваколлі славяцца сваімі персікамі, белымі труфелямі і сухім віном.
Насельніцтва складае 29 759 чалавек, шчыльнасць насельніцтва складае 551 чал./км². Займае плошчу 54 км². Паштовы індэкс — 12051. Тэлефонны код — 00173. Заступнікам горада лічыцца святы Лаўрэнцій. Свята горада штогод святкуецца 10 жніўня.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаванне паселішча Альба-Пампея (Alba Pompeia) на дарозе з Акві-Тэрмэ ў Турын прыпісваецца консулу Пампею Страбону. У гэтым горадзе нарадзіўся адзін з рымскіх імператараў, Перцінакс. З IV стагоддзя ў Альбе меўся свой біскуп пад начальствам архібіскупа Міланскага. З XI стагоддзя — свабодная камуна Ламбардскай лігі, у пазнейшыя часы — яблык разладу паміж манферацкімі Алерамічы, міланскімі Вісконці і домам Ганзага. Па выніках вайны за мантуанскую спадчыну (1631) адышоў да Савойскага дома, пасля чаго страціў былое значэнне.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Помнікі даўніны — раманскі сабор св. Лаўрэнція (дабудаваны ў 1486 годзе, рэканструяваны ў XIX стагоддзі), гатычная царква св. Дамініка, сярэдневяковы біскупскі палац, прысутныя месцы XIII стагоддзя, а таксама некаторыя вежы XIV—XV стст.
![]() |
![]() |
![]() | ||
У саборнай царкве | Краявід горада | П'яцца Рысарджымента |