Альбукерке
| ||||||||||||||||||||||||||
Альбукерке — горад на паўднёвым захадзе ЗША, найбуйнейшы горад штата Нью-Мексіка, адміністрацыйны цэнтр акругі Берналільё. Насельніцтва па ацэнцы на 2014 год 558 000 чалавек, 32-гі па насельніцтве горад ЗША.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча Альбукерке складае 470 км², з якіх 468 км² суша, а 1,6 км² (0,35 %) — водная паверхня.
З поўначы на поўдзень праз Альбукерке працякае рака Рыа-Грандэ, з усходняга боку горада знаходзяцца горы Сандзія. Горад размешчаны ў межах крайняй паўночнай часткі пустыні Чыўаўа і мае тыповыя для гэтага экарэгіёна клімат, флору, фаўну, а таксама рэльеф. Знаходзячыся ў цэнтральнай частцы Нью-Мексіка, Альбукерке мае рысы ўплыву суседніх экарэгіёнаў, такіх як плато Каларада, а таксама горных масіваў Арызоны і Нью-Мексіка.
Альбукерке адзін з самых буйных гарадоў у ЗША, размешчаных на гэтак вялікай вышыні. Вышыня горада вагаецца ад 1490 метраў над узроўнем мора ў даліне Рыа-Грандэ, да 1950 м у перадгор'ях вышынь Сандзія і Гленвуд Хілс. Аэрапорт Альбукерке знаходзіцца на вышыні 1631 метра над узроўнем мора.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальны манумент Петрогліф
- Нацыянальная лабараторыя па вывучэнні сонечнай цеплавой энергіі
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г Gazetteer Праверана 8 жніўня 2023.
- ↑ а б в Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ а б https://www.cabq.gov/mayor/mayor-tim-keller Праверана 21 сакавіка 2022.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.