Аляксандр Андрэевіч Іванаў
Аляксандр Андрэевіч Іванаў | |
---|---|
руск.: Алекса́ндр Андре́евич Ива́нов | |
Дата нараджэння | 16 (28) ліпеня 1806[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 (15) ліпеня 1858[1][2] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Андрэй Іванавіч Іваноў[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | неакласіцызм |
Уплыў на | Ivan Shapovalov[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Андрэевіч Іванаў (руск.: Алекса́ндр Андре́евич Ива́нов; 16(28).7.1806, Санкт-Пецярбург — 3(15).7.1858, Санкт-Пецярбург) — рускі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1817-28) у свайго бацькі А. І. Іванава і ў класе А. Я. Ягорава. З 1830 года пенсіянер таварыства заахвочвання мастакоў у Італіі, наведаў Аўстрыю і Германію. У 1831-58 гадах жыў у Рыме, наведаў гарады Сярэдняй і Паўночнай Італіі, Венецыю, Неапаль. У 1857 годзе ездзіў у Лондан для сустрэчы з А. І. Герцэнам. Творы ранняга (пецярбургскага) перыяду творчасці Іванава маюць усе тыповыя рысы жывапісу класіцызму: ураўнаважаная кампазіцыя, выразнае размеркаванне фігур і прадметаў па планах; мастак імкнуўся дамагчыся эмацыйнай выразнасці ў трактоўцы традыцыйных міфалагічных і евангельскіх тэм («Прыям, які просіць у Ахілеса цела Гектара», 1824, Траццякоўская галерэя; «Іосіф, які тлумачыць сны зняволеным з ім у вязніцы хлебадару і віначэрпію», 1829, «З’яўленне Хрыста Марыі Магдаліне», 1835, — усе ў Рускім музеі). Завяршае ранні перыяд творчасці адна з першых прац Іванава ў Рыме — карціна «Апалон, Гіяцынт і Кіпарыс» (1831-34, Траццякоўская галерэя), адрозная выключнай гарманічнасцю і паэтычным узвышанасцю трактоўкі выяў антычнага міфа. Як і іншыя прадстаўнікі перадавой рускай інтэлігенцыі 1830-40-х гг., Іванаў шукаў шляхі вырашэння глыбокіх сацыяльных супярэчнасцей, устаранення несправядлівасці і прыгнёту. На фармаванне светапогляду Іванава ў Рыме паўплывалі сяброўскія адносіны (у канцы 1830 — пачатку 1840-х гг.) з М. В. Гогалем і кіраўніком нямецкіх назарэйцаў мастаком Ф. Авербекам.
Зноскі
- ↑ а б Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ а б в г Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Иванов Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1806 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 1858 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург)
- Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Памерлі ад халеры
- Мастакі Расійскай імперыі
- Мастакі Расіі
- Мастакі XIX стагоддзя