Аляксандр Віктаравіч Базанаў
Аляксандр Віктаравіч Базанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1962 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Аляксандр Віктаравіч Базанаў (нар. 26 лістапада 1962, Казахская ССР) — начальнік Сакратарыята Назіральнага савета Беларускага парка высокіх тэхналогій (з 2023).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 лістапада 1962 года ў Казахскай ССР.
Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў прэс-сакратаром Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1], а таксама ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 4 лістапада 2010 года працаваў дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 18 ліпеня 2014 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку з дзяржаўнай службы[2]. Пасля працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Белтэлекам».
Пэўны час працаваў начальнікам упраўлення па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі Адміністрацыі Беларускага парка высокіх тэхналогій.
З 2023 года працуе начальнікам Сакратарыята Назіральнага савета Беларускага парка высокіх тэхналогій[3].