Перайсці да зместу

Аляксандр Мацвеевіч Громаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мацвеевіч Громаў
Род дзейнасці будаўнік, муляр
Дата нараджэння 26 лістапада 1926(1926-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1998(1998-05-10) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Партыя
Узнагароды і прэміі

Аляксандр Мацвеевіч Громаў (1926, в. Кузьмінічы, Добрушскі раён — 1998) — беларускі спецыяліст у галіне будаўніцтва. Заслужаны будаўнік БССР (1961), Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Нарадзіўся ў 1926 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Кузьмінічы. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у партызанскім атрадзе. У лістападзе 1943 года прызваны на фронт. Ваяваў у складзе 32-га гвардзейскага палка 12 гвардзейскай стралковай дывізіі. У лютым 1945 года атрымаў раненне ва Усходняй Памераніі пры фарсіраванні Одэра.

У 1951 годзе дэмабілізаваўся і вярнуўся ў Беларусь. Працаваў маляром, мулярам, брыгадзірам комплекснай брыгады, інструктарам у будаўнічым трэсце № 1 будаўнічага ўпраўлення № 2 у Мінску[1]. Удзельнічаў у будаўніцтве розных аб’ектаў вытворчага, адміністрацыйнага, жыллёвага і сацыяльнага прызначэння ў Мінску.

Комплексная брыгада пад кіраўніцтвам Аляксандра Громава, якая складалася са спецыялістаў розных будаўнічых прафесій, будавала ў Мінску будынкі Міністэрства замежных спраў, інтэрнат Беларускага політэхнічнага інстытута, інжынерны комплекс мінскага метро, гатэль «Кастрычніцкая», рэзідэнцыю Прэзідэнта Беларусі, спартыўны комплекс «Раўбічы».

За час Дзявятай пяцігодкі зменная выпрацоўка ў брыгадзе павялічылася ў два разы, было пабудавана каля дзесяці тысяч квадратных метраў жылых памяшканняў. Заданні пяцігодкі былі выкананы датэрмінова за тры гады. Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 11 жніўня 1966 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў сямігадовага плана па капітальным будаўніцтве быў удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1960 годзе ўступіў у КПСС. Выбіраўся дэлегатам XXIII з’езда КПСС і XXVII з’езда Кампартыі Беларусі.

Пасля выхаду на пенсію жыў у Мінску, дзе памёр у 1998 годзе. Пахаваны на Усходніх могілках.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Ганаровы грамадзянін г. Мінска, яго імем названа адна з вуліц горада[1].

Зноскі

  • Кто есть кто в Республике Беларусь. Строители Беларуси. — Минск, 2013.
  • Заслужаны будаўнік / Акшэўскі Ігар Мечыслававіч. — Минск, 1977.
  • И. Акшевский, Симфония созидания Архівавана 11 сакавіка 2016.// Труд, талант, доблесть.: В 2-х ч. Ч. 1/[Сост. Е. Э. Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило].— Мн.: Беларусь, 1981.— 414 с., ил., стр. 206—212