Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко
Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 красавіка 1957 (67 гадоў) г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. |
||||||
Адукацыя |
Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко (26 красавіка 1957, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 красавіка 1957 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.
У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-хірург, урач-эндаскапіст.
У 1981—1985 гадах працаваў урачом-хірургам Баранавіцкай гарадской бальніцы. З 1985 па 2001 год — галоўны ўрач медыка-санітарнай часці Баранавіцкага ВБА. З 2001 года працаваў галоўным урачом Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі. У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст)[1]. Пэўны час працаваў загадчыкам аддзела аховы здароўя Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта; галоўным урачом Баранавіцкага ГТМА.
З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў[1].
У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання (ад Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6).
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)