Аляксей Іванавіч Сарокін
Аляксей Іванавіч Сарокін | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Аляксей Іванавіч Сарокін (25 лютага 1938, Новасібірск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1963 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў начальнікам участку РБУ ў г.п. Воранава, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце, з 1969 года — у Гродзенскім філіяле Белжылпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Гродне.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: спартзала ў г. Усолле-Сібірскае (1966), сельгастэхнікум у г. Ашмяны (1968), Дом Саветаў (1968) і Палац культуры (1973) у г.п. Зэльва, псіхлячэбніца ў в. Астроўля Лідскага раёна (1973), Дом палітасветы (1967), жылыя дамы па вул. Кірава, Чапаева, Сацыялістычнай, К. Цэткін (1972—1979), база «Белабутакгандаль» (1974) у Гродне; у аўтарскім калектыве: будаўнічы тэхнікум (1974), будынак гарсавета народных дэпутатаў (1979) у Гродне, будынкі ЗАГСа і райваенкамата ў Лідзе (1975).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сорокин Алексей Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Новасібірску
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Ашмянаў
- Архітэктары Зэльвы
- Архітэктары Ліды
- Архітэктары Гродна