Аляксей Аляксандравіч Цабрук
Аляксей Аляксандравіч Цабрук | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лютага 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 2005 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Аляксей Аляксандравіч Цабрук (20 лютага 1924, в. Бухалі, Пружанскі павет, Палескае ваяводства — 10 лютага 2005, в. Бухалі, Бярозаўскі раён) — беларускі механізатар па вытворчасці цукровых буракоў, Герой Сацыялістычнай Працы (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1940—1941 гадах вучыўся на сталяра ў школе фабрычна-завадскога навучання ў Гайнаўцы, дзе яго застала Вялікая Айчынная вайна. Дабраўся дахаты, дапамагаў бацьку, па гаспадарцы. Калі ў раёне з’явіліся партызаны, стаў сувязным атрада імя Кірава. Затым перайшоў на баявую дзейнасць у атрадзе: мініраваў чыгунку, разведваў варожыя гарнізоны. У ліпені 1944 годзе прызваны ў Чырвоную армію, трапіў у кавалерыйскі дывізіён, з якім прайшоў з баямі да Карпат, дзе сустрэў Дзень Перамогі. Дэмабілізаваны ў 1947 годзе, вярнуўся ў родную вёску.
Спачатку працаваў цесляром у калгасе «17 Верасня». Будавалі стайні, хлебныя свіраны і іншыя гаспадарчыя пабудовы для патрэб калгаса. З 1954 года працаваў трактарыстам Малецкай машынна-трактарнай станцыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1959 годзе скончыў курсы механізатараў, сам стаў камбайнёрам. З 1961 года — трактарыст-машыніст саўгаса «Малеч» (з 1978 г.ода — саўгас імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі; у 1988—1990 гадах — саўгас-аграфірма імя 60-годдзя КПБ; у 1990—2003 гадах — аграфірма-калгас «Малеч»). З’яўляўся механізатарам шырокага профілю, ведаў усе сельгасмашыны, як рацыяналізатар уносіў у наладку механізмаў канструктыўныя прапановы, якія нязменна давалі станоўчы эфект.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985), дэлегатам ХХVІ з’езда КПСС (1981), прымаў удзел у абласных і рэспубліканскіх форумах.
21 студзеня 1999 года саўгаснаму полю паміж вёскамі Чарнічнае і Давыдавічы прысвоена ганаровая назва «Поле імя Героя Сацыялістычнай Працы Цабрука Аляксея Аляксандравіча», устаноўлены спецыяльны памятны знак.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне Героя Сацыялістычнай Працы А. А. Цабруку прысвоена 12 снежня 1973 г. за поспехі ў вытворчасці і нарыхтоўках сельскагаспадарчых прадуктаў. Узнагароджаны орденамі Леніна (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Дружбы народаў», медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй» і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цебрук Алексей Александрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 230.
- Цебрук Алексей Александрович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 664.
- Цабрук Аляксей Аляксандравіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 634.
- Цабрук Аляксей Аляксандравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — С. 90. — 656 с.: іл., карты.
- Асобы
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Бярозаўскім раёне
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі
- Дэлегаты XXVI з’езда КПСС
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны