Аляксей Віктаравіч Васілеўскі
Поўнае імя | Аляксей Віктаравіч Васілеўскі | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 чэрвеня 1993[1] (31 год) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||
Вага | 85 кг[2] | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Аляксей Васілеўскі (нар. 2 чэрвеня 1993, Капыль) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]З 2009 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2014 стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 мая 2014 года ў матчы з «Нёманам» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У сезоне 2015 выступаў за дубль, і толькі ў канцы сезону згуляў у некалькіх матчах за асноўную каманду.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»[3], але не падышоў гэтаму клубу і пазней апынуўся ў стане «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У складзе сталічнага клуба здолеў замацавацца ў асноўным складзе.
У першай палове сезону 2017 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, выступаў за дубль, а ўлетку вярнуў месца ў стартавым складзе «Крумкачоў». У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», пазней вярнуўся ў сталічную каманду, аднак у сакавіку 2018 года «Крумкачам» было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі на сезон 2018, і неўзабаве абаронца перайшоў у «Баранавічы»[5]. Пакінуў баранавіцкі клуб у ліпені таго ж года і вярнуўся ў «Крумкачы»[6], аднак згуляў толькі ў двух матчах і па заканчэнні сезону пакінуў каманду.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу ў 2012 і 2013 гадах.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | дубль | Шахцёр | 5 | 0 | |
2010 | дубль | Шахцёр | 26 | 2 | |
2011 | дубль | Шахцёр | 25 | 0 | |
2012 | дубль | Шахцёр | 28 | 2 | |
2013 | дубль | Шахцёр | 23 | 6 | |
2014 | Д1 | Шахцёр | 2 | 0 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 3 | 0 | |
2016 | Д1 | Крумкачы | 22 | 3 | |
2017 | Д1 | Крумкачы | 17 | 0 | |
2018 (1) | Д2 | Баранавічы | 3 | 0 | |
2018 (2) | Д3 | Крумкачы | 2 | 0 |
Зноскі
- ↑ Aleksey Vasilevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/alexei_vasilevsky/
- ↑ Вергейчик и Василевский находятся на просмотре в «Слуцке»
- ↑ 22 игрока «Крумкачоў» отправились на третий тренировочный сбор в Тихиничи
- ↑ Экс-защитники «Крумкачей» и «Сморгони», а также бывший вратарь «Луча» пополнили ряды «Барановичей»
- ↑ Василевский вернулся в «Крумкачы»