Перайсці да зместу

Амяльнянская воласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амяльнянская воласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1860-я
Дата скасавання 17 ліпеня 1924
Насельніцтва
  • 12 668 чал. (1919)

Амяльня́нская во́ласць  — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — Вомельна.

Валасны сход у Вомельне, 1905 год. Вячаслаў Костка.
Карта валасцей Мінскай губерні, 1892 г.

Амяльнянская воласць утворана ў 1860-х гадах. У 1880-х гадах уключала 9 сельскіх грамад (Амяльнянскае, Каменскае, Кляцішынскае, Клятнянскае, Любяцкае, Мацеевіцкае, Парэцкае, Сінчанскае, Церабуцкае, Шчыткавіцкае), 14 населеных пунктаў[1].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2].

У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Omelno; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. 13 снежня 1922 года перайменавана ў Кнорынскую воласць[3]. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.

  • 1880-я гады — 4218 жыхароў[1]
  • 1919 год — 12 668 жыхароў
  1. а б Памяць 2003, с. 53.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. ЭГБ 1996, с. 472.