Перайсці да зместу

Вячаслаў Калістратавіч Костка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Калістратавіч Костка
Дата нараджэння 11 красавіка 1881(1881-04-11)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці этнограф, фатограф
Месца працы
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў Калістратавіч Костка (11 красавіка 1881, Магілёў — ?) — беларускі этнограф, фатограф.

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Карэспандэнт этнаграфічнага аддзела Рускага музея ў Пецярбургу.

У 1903—1906 гадах праводзіў экспедыцыі ў Беларусі. У 1903 і 1904 — у Магілёўскай губерні. У 1905 — у Слуцкім і Ігуменскім паветах Мінскай губерні. Зрабіў больш за 50 фатаграфій. Сабраў калекцыю жаночых і мужчынскіх строяў, вышыўкі, тканін, інструментаў, начыння.

Сабраныя ім рэчы захоўваюцца ў Расійскім этнаграфічным музеі. Здымкі — у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі, этнаграфічным музеі, Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (2 альбомы ў аддзеле эстампаў). Копіі некаторых здымкаў ёсць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Беларусі.

Фатаграфіі Косткі вельмі каштоўныя. Яны ахопліваюць вёскі Аўдакімавічы, Вялікія і Малыя Заходы (Горацкага павета), Бавынец, Грабянёва, Шапчыцы, Падліпцы, Капланцы і іншыя месцы. Ён звярнуў увагу на розныя спосабы завязваць намітку: па-шапчыцку і па-званецку. З каментарыя да здымкаў відаць, што намітка ў ваколіцах Рагачова ўжо адыходзіць, яе носяць толькі старыя ў дні царкоўных свят і зберагаюць для пахавання.

Здымкі часта друкавалі ў пасмяротных выданнях, не згадваючы аўтара.