Анатоль Іосіфавіч Фрыдман
Анатоль Іосіфавіч Фрыдман | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 мая 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск, Пінск, Магілёў, Ванадзор і Чыкага |
Узнагароды |
Анатоль Іосіфавіч Фрыдман (17 мая 1945, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі будаўнічы тэхнікум у 1964 годзе, Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. У 1969—1993 гадах — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, начальнік аддзела маналітнага домабудавання ў Белдзяржпраекце[1]. У 1992—1997 гг. кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, саўладальнік будаўнічай кампаніі «СП Тамбаз» у Мінску. З 1997 г. працуе ў Чыкага (ЗША), уладальнік архітэктурна-будаўнічай кампаніі «Absolute construction, inc» .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: комплекс будынкаў ГПТВ-70 па праспекце Міру ў Магілёве (1976), гасцініца ў Пінску (1980); у аўтарскім калектыве: навучальны і спартыўны карпусы Беларускага тэхналагічнага інстытута (1973), рэканструкцыя інтэр’ераў Белдзяржфілармоніі (1978), Дом саюзаў Белсаўпрафа (1981), рэстаран у кемпінгу «Мінскі» (1981), 12-павярховы жылы дом Беларускага тэхналагічнага інстытута (1987), будынак ГПТВ-55 (1988) у Мінску, прафілакторый АН БССР у раёне г.п. Ракава (1976), дзіцячая паліклініка ў Магілёве (1979)[1], 21-павярховыя жылыя дамы з маналітнага бетону ў раёне Уручча-2 у Мінску (1991), жылыя дамы з маналітнага бетону ў г. Кіравакан (Арменія; 1990), жылыя дамы ў горадзе Хайленд-Парк (ЗША).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1986) за распрацоўку жылых будынкаў у канструкцыях з маналітнага жалезабетону, дыпломам II ступені ВДНГ БССР (1985) за распрацоўку аб’ёмна-прасторавых архітэктурных рашэнняў жылых і грамадзянскіх будынкаў[1].
Зноскі
- ↑ а б в Фридман Анатолий Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фридман Анатолий Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 17 мая
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары ЗША