Анатоль Архіпавіч Астапаў
Анатоль Архіпавіч Астапаў | |
---|---|
Нараджэнне |
14 лістапада 1938 (86 гадоў) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук[1] (1970) |
Навуковае званне | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Анатоль Архіпавіч Астапаў (нар. 14 лістапада 1938) — беларускі ўрач-інфекцыяніст, спецыяліст па дзіцячых інфекцыйных захворваннях. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2009)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Дрыбінскім раёне ў сям’і настаўнікаў[2].
У 1957 годзе з адзнакай скончыў Магілёўскае вучылішча па спецыяльнасці фельчара-акушэра і ў 1963 годзе з адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці ўрач-лячэбнік, а затым навучаўся ў аспірантуры, а з 1966 года пачаў працаваць асістэнтам кафедры інфекцый[2].
У 1970 годзе пад кіраўніцтвам дацэнта В. А. Бандарына і прафесара Д. В. Палешкі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Біяхімічныя паказчыкі РЭС пры інфекцыйным гепатыце»[2].
У 1982 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта[2].
У 1980 годзе ўпершыню арганізаваў у інстытуце курс трапічнай медыцыны для студэнтаў замежнага факультэта[2].
У кастрычніку 1984 года арганізаваў і ўзначаліў кафедру дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ. З 1988 года і па 16 ліпеня 2007 года быў Галоўным спецыялістам МЗ РБ па дзіцячых інфекцыйных хваробах пры МЗ РБ і адначасова на функцыянальнай аснове ўзначальваў Рэспубліканскі цэнтр па дзіцячай інфекцыйнай паталогіі[2].
Грамадская і навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пад кіраўніцтвам і актыўным удзеле дацэнта А. А. Астапава распрацавана фармулярная сістэма, а таксама пратаколы дыягностыкі і лячэнні інфекцыйных захворванняў у дзяцей[2].
З 1974 года па 1984 год на грамадскіх пачатках выконваў работу старшыні Савета маладых навукоўцаў і спецыялістаў пры УМС МЗ БССР[2].
З’яўляецца аўтарам 370 навуковых прац, з іх раздзелы па інфекцыйнай паталогіі ў дзяцей у 21 кнізе, 33 артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі, 27 метадычных рэкамендацый па актуальных пытаннях інфекцыйнай паталогіі ў дзяцей. Маю 2 патэнты і 4 рацыяналізатарскія прапановы[2].
Падрыхтаваў прынамсі 6 кандыдатаў медыцынскіх навук, 23 клінічных ардынатараў[2].
Урач-інфекцыяніст вышэйшай катэгорыі, член Рэспубліканскай камісіі па ліквідацыі поліяміэліту ў РБ, член Вучонага Савета па абаронах кандыдацкіх дысертацый пры Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляўся ліквідатарам аварыі на ЧАЭС у 1986—1987 гадах. За актыўную працу па ліквідацыі аварыі і аказанне дапамогі дзецям з пацярпелых раёнаў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986), таксама мае нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1990), грамату Вярхоўнага Савета РБ (1992), ганаровую грамату Вярхоўнага Савета РБ (1996), медаль Францыска Скарыны (2002), сертыфікат СААЗ і нагрудны знак за ліквідацыю поліяміэліту ў РБ, ганаровую грамату Міністэрства аховы здароўя РБ (2006), унесены ў кнігу «Хто ёсць Хто. Дзелавы свет СНД», выпуск 2002, Заслужаны ўрач РБ (2009)[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 2. — Минск, 2001. — С. 173
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
- Выпускнікі БДМУ
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Выкладчыкі БДМУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Інфекцыяністы СССР
- Інфекцыяністы Беларусі
- Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
- Загадчыкі кафедраў БДМУ