Перайсці да зместу

Анатоль Мікалаевіч Сіроцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Мікалаевіч Сіроцкі
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1938(1938-06-28) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1976)
Альма-матар
Узнагароды

Анатоль Мікалаевіч Сіроцкі (нар. 28 чэрвеня 1938, в. Бібікі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976), дацэнт (1983), прафесар.

Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Філалогія», 1960), Мінскую вышэйшую партыйную школу (аддзяленне журналістыкі, 1969), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (аспірантура, спецыяльнасць «Гісторыя», 1976).

Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт міжнародных адносін, кафедра мытнай справы, прафесар).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: беларуская дыяспара ў этнакультурным працэсе; мытная справа і мытнае регуляванне ў сістэме міжнароднага і айчыннага мытнага права.

  • Комментарий к Таможенному кодексу Республики Беларусь / А. Н. Сиротский. — Минск, 2002.
  • Основы таможенного дела : учебник для студентов специальности «Таможенное дело» вузов / [В. А. Гошин и др.]. — Минск, 2003.
  • Беларуская дыяспара : нарысы гісторыі і сучаснага стану / [аўтары-складальнікі: М. М. Бацян і інш.]. — Мінск, 2006.
  • Таможенное дело : словарь-справочник / [С. А. Алейников и др. ; под общей редакцией и научным руководством А. Н. Сиротского]. — Минск, 2004.
  • Сіроцкі Анатоль Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 436.