Перайсці да зместу

Англа-фрызскія мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрытарыяльнае распаўсюджванне англа-фрызскіх моў.
Англик      Англійская      Шатландская Фрызскія мовы      Заходнефрызская      Паўночнафрызская      Усходнефрызская

Англа-фрызскія мовы — падгрупа заходнегерманскіх моў, якая ўключае старажытнаанглійскую, старажытнафрызскую  (англ.) і мовы, якія ўзыходзяць да іх.

Англа-фрызскае дрэва моў:

Англа-фрызскія мовы адрозніваюцца ад іншых заходнегерманскіх моў законам інгевонскіх насавых спірант  (англ.), вымаўленнем пярэдняга «А» (англ.: A-fronting), палаталізацыяй (змякчэннем) старажытнанямецкага *K k пярэднеязычным зычным перад галоснымі пярэдняга раду, напрыклад:

Носьбіты старажытных англа-фрызскіх і старажытнасаксонскай моў жылі дастаткова блізка, каб сфармаваць моўны саюз, таму англа-фрызскія мовы маюць некаторыя рысы, характэрныя толькі для гэтых моў[1]. Аднак, нягледзячы на іх агульнае паходжанне, моўныя кластары «Англік» і фрызскі падвергліся моцнай дыферэнцыяцыі, галоўным чынам з-за моцнага ўплыву нарвежскай і французскай моў на «англік» і галандскага і нямецкага ўплыву на фрызскі кластар. У выніку ў наш час фрызскія мовы маюць значна больш агульнага з галандскай мовай і ніжненямецкімі дыялектамі, у той час як мовы «Англіка» знаходзяцца пад моцным уплывам паўночнанямецкіх (і не толькі нямецкіх) дыялектаў.

Эвалюцыя фаналогіі англа-фрызскіх моў

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя змены, якія паўплывалі на гучанне галосных у англа-фрызскіх мовах храналагічным парадку[2] :

  • назалізацыя заходнегерманскага ā̆ перад насавым зычным;
  • страта n перад спірантам, што прыводзіць да падаўжэння і назалізацыі папярэдняга галоснага;
  • цяперашні і мінулы час у множным ліку зводзіцца да адной формы;
  • A-fronting : WGmc→ ǣ , нават у дыфтонгах ai и au;
  • палаталізацыя (але не фанемізацыя палатальных зычных);
  • пераход ǣ → а пад уплывам суседніх згодных;
  • пераход ǣē у старажытнаанглійскіх дыялектах (выключаючы заходнесаксонскі) і фрызскіх мовах;
  • аднаўленне a перад галоснай задняга раду ў наступным складзе; фрызскі æuau → старажытнафрызскі ā/a;
  • у заходнесаксонскай дыфтангізацыя паднябенных зычных;
  • i — мутацыі, якія ідуць за сінкопай;
  • фанемізацыя палатальных зычных і асібіляцыя;
  • зліццё суседніх галосных гукаў і зваротная мутацыя.

Параўнанне лічэбнікаў

[правіць | правіць зыходнік]

Параўнанне колькасных лічэбнікаў ад 1 да 10 у англа-фрызскіх мовах:

Мова 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Англійская one two three four five six seven eight nine ten
Шатландская ane
ae*
twa three fower five sax seiven aicht nine ten
Ёла oan twye dhree vour veeve zeese zeven ayght neen dhen
Заходнефрызская ien twa trije fjouwer fiif seis sân acht njoggen tsien
Усходнефрызская aan twäi
twäin
twoo
träi fjauwer fieuw säks soogen oachte njugen tjoon
Паўночнафрызская (дыялект мурынг) iinj
ån
tou
tuu
trii
tra
fjouer fiiw seeks soowen oocht nüügen tiin
  • Ae /eː/, /jeː/ форма, якая выкарыстоўваецца перад імёнамі.[3]

Параўнанне фрызскай лексікі з англійскай, нямецкай і нідэрландскай

[правіць | правіць зыходнік]
Фрызская Англійская Нідэрландская Нямецкая
dei day dag Tag
rein rain regen Regen
wei way weg Weg
neil nail nagel Nagel
tsiis cheese kaas Käse
tsjerke church
kirk (Scotland)
kerk Kirche
tegearre together samen
tezamen
tegader (archaic)
zusammen
sibbe sibling* sibbe Sippe
kaai key sleutel Schlüssel
ha west have been ben geweest bin gewesen
twa skiep two sheep twee schapen zwei Schafe
hawwe have hebben haben
ús us ons uns
hynder horse paard
ros (dated)
Ross / Pferd
brea bread brood Brot
hier hair haar Haar
ear ear oor Ohr
doar door deur Tür
grien green groen Grün
swiet sweet zoet süß
troch through door durch
wiet wet nat nass
each eye oog Auge
dream dream droom Traum
it giet oan it’s on het gaat door es geht weiter/los
  • слова sibling, якое азначае «сваяк», у англійскай мове ўключае паняцці «брат і сястра».

Альтэрнатыўная класіфікацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва англа-фрызскіх моў было апісана ў XIX стагоддзі Аўгустам Шлейхерам[4].

Альтэрнатыўную класіфікацыю англа-фрызскіх моў прапанаваў у 1942 нямецкі лінгвіст Фрыдрых Маўрэр  (англ.) (1898—1984) у працы Nordgermanen und Alemannen. Маўрэр не лічыў англа-фрызскія мовы падгрупай германскіх моў. Замест гэтага ён прапанаваў канцэпцыю інгевонскіх моў — паводле яго меркавання, агульнага продка старажытнафрызскай  (англ.), старажытнаанглійскай і старажытнасаксонскай моў. Маўрэр не лічыў інгевонскія мовы адзінай маналітнай прамовай, разглядаючы іх хутчэй як групу цесна звязаных дыялектаў, якія параўнальна адначасова зведалі некаторыя змяненні[5].

Зноскі

  1. Нямецкі лінгвіст Фрыдрых Маўрэр не лічыў англа-фрызскія мовы падгрупай германскіх моў. Замест гэтага ён прапанаваў канцэпцыю інгевонскіх моў — паводле яго меркавання, агульнага продка старажытнафрызскай  (англ.), старажытнаанглійскай і старажытнасаксонскай моў.
  2. Robert D. Fulk, «The Chronology of Anglo-Frisian Sound Changes», Approaches to Old Frisian Philology, eds., Rolf H. Bremmer Jr., Thomas S.B. Johnston, and Oebele Vries (Amsterdam: Rodopoi, 1998), 185.
  3. Grant, William; Dixon, James Main (1921) Manual of Modern Scots. Cambridge, University Press. p.105
  4. Friedrich Maurer (Lehrstuhl für Germanische Philologie - Linguistik). Germanistik.uni-freiburg.de. Праверана 24 чэрвеня 2013.
  5. Больш поўнае абмеркаванне арэала змянення моў і іх параўнальную храналогію гл. Voyles (1992).
  • Friedrich Maurer (1942), Nordgermanen und Alemannen: Studien zur Sprachgeschichte, Stammes- und Volkskunde, Strasbourg: Hünenburg.