Анголагейт
Анголагейт (фр.: Angolagate) — міжнародны палітычны скандал, звязаны з незаконнымі пастаўкамі зброі ў Анголу ў 1990-я гады. Скандал закрануў, у асноўным, французскіх бізнесменаў і чыноўнікаў.
Асноўныя фігуранты
[правіць | правіць зыходнік]- П’ер Фальканэ — французскі бізнесмен
- Аркадзь Гайдамак — расійска-ізраільскі бізнесмен
- Жан-Крыстоф Мітэран — сын прэзідэнта Францыі Франсуа Мітэрана; былы саветнік прэзідэнта
- Жак Аталі — былы прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця
- Шарль Паскуа — былы міністр унутраных спраў Францыі
- Жан-Шарль Маршыяні — былы намеснік міністра ўнутраных спраў Францыі
- Поль-Лу Суліцэр — французскі пісьменнік
Развіццё падзей
[правіць | правіць зыходнік]Следства па справе, пазней названаму прэсай «Анголагейт» (па аналогіі з Уотэргейт), пачалося ў 1997 годзе, арышты асноўных фігурантаў адбыліся ў снежні 2000 года[1].
Галоўнымі абвінавачанымі сталі француз П. Фальканэ і А. Гайдамак, выхадзец з СССР, які меў ізраільскае, французскае, ангольскае і канадскае грамадзянства[2]. Па версіі следства, у 1993—1998 гадах яны праз кампанію Brenco International, якая належала Фальканэ, займаліся пастаўкамі зброі (танкаў, самалётаў, артылерыі расійскай і савецкай вытворчасці) для ўрада Анголы, дзе з 1975 года ішла грамадзянская вайна. Усяго было пастаўлена зброі на 790 мільёнаў долараў ЗША[3]. Жан-Крыстоф Мітэран, які з’яўляўся саветнікам свайго бацькі па афрыканскіх пытаннях у 1986—1992 гадах, быў абвінавачаны следствам у карупцыі: у 1997 годзе ён атрымаў 1,8 млн дол ад Фальканэ нібыта за кансультацыі. Тыя ж паслугі нібыта аказвалі бізнесмену Паскуа, Аталі і Суліцэру[4]. На справе, па версіі следства, яны ажыццяўлялі палітычнае і медыяпрыкрыццё незаконных здзелак.
У снежні 2000 году ў Францыі былі арыштаваны Мітэран, Фальканэ і Суліцер і быў выдадзены міжнародны ордэр на арышт Гайдамака, які з’ехаў з краіны. Мітэрана вызвалілі пад заклад у студзені 2001 года. Выйшаўшы з турмы, ён абвінаваціў судзьдзяў у развязванні вендэты супраць яго і яго сям’і: «Як вы можаце не заўважаць: суддзя пацее ад нянавісці кожны раз, калі адкрывае рот; як вы можаце не заўважаць таго, што вас ужо адправілі ў Бастылію»[4]. У тым жа студзені журналісты газеты Le Monde па аналогіі з Уотэргейт прыдумалі слова «Анголагейт»[5], якое было падхоплена сусветнымі СМІ. Да гэтага французская прэса выкарыстала апісальныя выразы: «справа Фальканэ» (фр.: affaire Falcone), «продаж зброі ў Анголу» (фр.: trafic d'armes avec l'Angola) і г. д. Тады ж перадвыбарчы штаб Джорджа Буша-малодшага вярнуў 100 тысяч долараў, ахвяраваных жонкай Фальконе, паведаміўшы, што адмаўляецца прымаць грошы ад гандляроў зброяй[6]. Фальканэ выйшаў з турмы ў снежні 2001 года, заплаціўшы заклад у 4,3 мільёнаў долараў. У 2007 годзе Гайдамак у інтэрв’ю заявіў, што гэта справа — «палітычная маніпуляцыя, ініцыяваная супраць мяне Галоўным упраўленнем знешняй бяспекі Францыі». Ён адмаўляў сам факт знаёмства з Фальканэ і Мітэранам[7].
6 кастрычніка 2008 года ў Францыі пачаўся судовы працэс над абвінавачанымі па справе. Сорак два чалавекі, у тым ліку Мітэран, Фальканэ, Суліцер і іншыя, былі абвінавачаны ў розных злачынствах, як то: кантрабанда зброі, незаконнае атрыманне сродкаў і іншае[8]. Фальканэ і Гайдамак (апошняга судзілі завочна) пагражалі 10 гадамі турэмнага зняволення. На наступны дзень пасля пачатку суда ўрад Анголы звярнуўся да Францыі з просьбай спыніць справу, бо яна можа пашкодзіць нацыянальнай бяспекі афрыканскай дзяржавы[3]. Між тым, следства лічыла, што хабар атрымлівалі і вышэйшыя чыноўнікі Анголы, не выключаючы прэзідэнта Жазэ Эдуарду душ Сантуша. Прысуд быў абвешчаны 27 кастрычніка 2009 года.
Скандал не перашкодзіў стаць Фальканэ пастаянным прадстаўніком Анголы пры ЮНЕСКА[8], а Гайдамаку — балатавацца на пасаду мэра Іерусаліма[9].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Николай Зубов. «Анголагейт» дошел до суда
- ↑ NEWSru.com. Сын Миттерана продавал российское оружие в Анголу
- ↑ а б Lenta.ru. В Париже начался суд над участниками «анголагейта»
- ↑ а б Русская служба Би-би-си. Миттерана-младшего пока не обвиняют
- ↑ «Le Monde» rénove le vocabulaire (фр.)
- ↑ «Ангола: перевёртыш „холодной войны“». Ведущая Ирина Лагунина
- ↑ Аркадий Гайдамак — «Ангел Израиля»
- ↑ а б Николай Зубов. «Анголагейт» дошёл до суда
- ↑ Lenta.ru. В Иерусалиме прошли выборы мэра