Андрэас Іваншыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэас Іваншыц
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1983(1983-10-15)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Аўстрыя
Рост 184 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1989—1998 Аўстрыя Баўмгартэн
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2005 Аўстрыя Рапід (Вена) 147 (25)
2006 Аўстрыя Рэд Бул 13 (1)
2006—2009 Грэцыя Панатынаікос 62 (12)
2009—2013 Германія Майнц 05 104 (22)
2013—2015 Іспанія Левантэ 49 (4)
2015—2016 Злучаныя Штаты Амерыкі Сіэтл Саўндэрс 34 (4)
2017—2018 Чэхія Вікторыя (Пльзень) 13 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997—1999 Аўстрыя Аўстрыя (да 17) 17 (1)
1999—2000 Аўстрыя Аўстрыя (да 18) 5 (1)
2001—2003 Аўстрыя Аўстрыя (да 21) 10 (1)
2003—2014 Аўстрыя Аўстрыя 69 (12)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 чэрвеня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэас Іваншыц (ням.: Andreas Ivanschitz, харв.: Andreas Ivančić; нар. 15 кастрычніка 1983, Айзенштат, Аўстрыя) — былы аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аўстрыі (2003—2014).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Андрэас Іваншыц нарадзіўся ў сям’і градзішчанскіх харватаў, якія кампактна пражываюць у Бургенландзе. Займацца футболам ён пачаў у мясцовай камандзе «Баўмгартэн», дзе правёў увогуле дзевяць гадоў.

«Рапід»[правіць | правіць зыходнік]

Затым скаўты сталічнага клуба «Рапіда» заўважылі яго талент і ў 1998 годзе Іваншыц заключыў свой першы прафесійны кантракт з чэмпіёнамі Аўстрыі. Яму было ўсяго 16 гадоў, калі ён упершыню выйшаў на поле ў футболцы «Рапіда» — у кубкавым матчы супраць «Рансгофена» 26 кастрычніка 1999 года. У аўстрыйскай Бундэслізе Іваншыц дэбютаваў у 2000 годзе, у матчы супраць «Зальцбурга». У наступныя гады ў 177 матчах за венскі клуб ён забіў 27 мячоў, стаўшы ўладальнікам чэмпіёнскага тытула ў сезоне 2004/05. У 2003 годзе Андрэас быў прызнаны найлепшым футбалістам года ў Аўстрыі.

«Рэд Бул»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2006 года футбаліст перайшоў у «Рэд Бул» з Зальцбурга, але прабыў там усяго палову сезона, бо ўжо ў жніўні ён адправіўся на правах арэнды ў адзін з вядучых грэчаскіх клубаў — афінскі «Панатынаікос».

«Панатынаікос»[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні тэрміна арэнды, 20 чэрвеня 2008 года Іваншыц пагадзіўся падпісаць з «Панатынаікосам» новае сталае пагадненне.

«Майнц»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2009 года перайшоў у клуб нямецкай Бундэслігі «Майнц 05», спачатку на правах арэнды, а ў 2011 годзе права на Іваншыца былі выкуплены «Майнцам» цалкам[3].

«Левантэ»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2013 года падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Левантэ». 11 чэрвеня 2015 стала вядома, што Іваншыц і «Левантэ» дамовіліся аб датэрміновым скасаванні кантракта, які павінен быў дзейнічаць яшчэ год[4].

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам амерыканскай МЛС «Сіэтл Саўндэрс»[5]. У студзені 2017 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком пльзенскай «Вікторыі». Пакінуў чэшскі клуб па заканчэнні сезона 2017/18.

У лістападзе 2018 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Нацыянальная зборная[правіць | правіць зыходнік]

У зборнай Аўстрыі Андрэас дэбютаваў 26 сакавіка 2003 года ў матчы супраць зборнай Грэцыі, ён быў выкліканы ў каманду тагачасным трэнерам зборнай Гансам Кранклем. У адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Чэхіі, які адбыўся 11 кастрычніка 2003 года, Іваншыц упершыню надзеў капітанскую павязку зборнай і стаў такім чынам ва ўзросце 19 гадоў і 361 дзень самым маладым капітанам у гісторыі аўстрыйскай нацыянальнай зборнай.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыя «Рапід»

Чэхія «Вікторыя»

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Іваншыц паходзіць з музычнай сям’і, таму грае на розных музычных інструментах у свой вольны час.

Зноскі

  1. Andreas Ivanschitz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andreas Ivanschitz // FBref.com
  3. «Andreas Ivanschitz endgültig ein Mainzer» Архівавана 17 сакавіка 2012.. 1. FSV Mainz 05.
  4. Иваншиц расторг контракт с «Леванте». by.tribuna.com. (руск.)
  5. Иваншиц перешел в «Сиэттл Саундерс». by.tribuna.com. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]