Андрэй Міхайлавіч Юсіпец
Нарадзіўся |
16 красавіка 1967[1] (57 гадоў) |
|||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Андрэй Міхайлавіч Юсіпец (нар. 16 красавіка 1967, Гомель) — беларускі футбаліст і трэнер. Выхаванец ФК «Гомель». У сучасны час — галоўны трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Прафесійную дзейнасць пачаў у 1988 годзе ў камандзе «Гомсельмаш». За 7 гадоў у клубе Юсіпец згуляў у 210 матчай нацыянальнага чэмпіяната і забіў 56 галоў. У 1994 гаду правёў за «ЗЛіН» 3 матчы, а потым перайшоў у нямецкі клуб «Алеманія» з Ахена. У 1997 гаду вярнуўся ў ФК «Гомель» (так з 1995 года стаў называцца «Гомсельмаш»). Прафесійную кар’еру футбаліста закончыў у 2004 гаду, выступаючы за рэчыцкі «Ведрыч-97». Гуляў на пазіцыі нападаючага ці паўабаронцы.
- 1988—1991 «Гомсельмаш» — 135 матчаў (31 гол)
- 1992—1994 «Гомсельмаш» — 89 матчаў (29 галоў)
- 1994 — «ЗЛіН» Гомель — 3 матчы (3 галы)
- 1994—1997 «Алеманія» Ахен (Германія) — 65 матчаў (6 галоў)
- 1997—2001 ФК «Гомель» — 98 матчаў (37 галоў)
- 2002—2004 «Ведрыч-97» Рэчыца — 39 матчаў (21 гол)
Кар’ера за зборную
[правіць | правіць зыходнік]Дэбют за нацыянальную зборную Беларусі адбыўся 25 мая 1994 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны (1:3). Тады футбалісту было 27 гадоў. Усяго за зборную Беларусі правёў 11 матчаў.[2]
Дата | Матч | Вынік | Турнір | Хвілін на полі | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|
25.05.1994 | Украіна — Беларусь | 3:1 | Таварыскі матч. | 80 | |
17.08.1994 | Польшча — Беларусь | 1:1 | Таварыскі матч. | 24 | Жоўтая карта на 89 хвіліне |
16.11.1994 | Беларусь — Нарвегія | 0:4 | Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы | 45 | |
29.03.1995 | Чэхія — Беларусь | 4:2 | Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы | 90 | |
26.04.1995 | Беларусь — Мальта | 1:1 | Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы | 77 | |
7.06.1995 | Беларусь — Нідэрланды | 1:0 | Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы | 90 | |
6.09.1995 | Нідэрланды — Беларусь | 1:0 | Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы | 68 | |
7.10.1995 | Беларусь — Чэхія | 0:2 | Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы | 74 | |
11.10.1995 | Люксембург — Беларусь | 0:0 | Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы | 90 | |
12.11.1995 | Мальта — Беларусь | 0:2 | Кваліфікацыя на Чэмпіянат Еўропы | 30 | |
20.08.1996 | ААЭ — Беларусь | 1:0 | Таварыскі матч. | 90 |
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У наступным гаду пасля завяршэння кар’еры футбаліста Андрэй Юсіпец стаў памочнікам галоўнага трэнера ФК «Гомель». У верасні 2008 года пасля адстаўкі галоўнага трэнера Леаніда Борсука стаў галоўным трэнерам клуба. На гэтай пасадзе ён прабыў да канца 2009 года[3]. З наступнага года займае розныя трэнерскій пасады ў камандах ФК «Гомель».[4]
- Са студзеня 2010 года — трэнер ФК «Гомель».
- Са студзеня 2011 года — трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
- Са студзеня 2013 года — трэнер ФК «Гомель».
- З сакавіка 2017 года — трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
- 2020 год — трэнер юнацкай каманды 2004 года нараджэння.
- З 2021 года — галоўны трэнер дублюючага склада ФК «Гомель».
Сезон | Клуб | Пасада | Вынікі | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
2004-2008 | ФК «Гомель» | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2008 | ФК «Гомель» | Галоўны трэнер | назначаны 15.08.08 | |
2009 | ФК «Гомель» | Галоўны трэнер | да 30.08.09 | |
2010 | ФК «Гомель» | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2011 | ФК «Гомель» (дубль) | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2012 | ФК «Гомель» (дубль) | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2013 | ФК «Гомель» | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2014 | ФК «Гомель» U19 | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2015 | ФК «Гомель» U19 | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2016 | ФК «Гомель» U19 | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2017 | ФК «Гомель» (дубль) | Галоўны трэнер | 27.12.2016 — 20.03.2017 | |
2017 | ФК «Гомель» (дубль) | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2018 | ФК «Гомель» (дубль) | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2019 | ФК «Гомель» (дубль) | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2020 | ФК «Гомель» (дубль) | Памочнік галоўнага трэнера | ||
2021 | ФК «Гомель» (дубль) | Галоўны трэнер | назначаны 18.01.2021 | |
2022 | ФК «Гомель» (дубль) | Галоўны трэнер | 11 месца (+9=8-13, 44-58, 35) |
Зноскі
- ↑ Andrey Yusipets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/andrey-yusipets/nationalmannschaft/spieler/183715/hauptwettbewerb/EMQ/verein_id/3450
- ↑ https://www.pressball.by/news/other/53005 Архівавана 3 снежня 2022.
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/second-roster/coaching-staff/