Андрэй Уладзіміравіч Архіпаў
Поўнае імя | Андрэй Уладзіміравіч Архіпаў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 лютага 1995 (29 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | ЛКС (Явішавіцы) | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Андрэй Архіпаў (нар. 6 лютага 1995) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба ЛКС з Явішавіцаў.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, выступаў таксама за юнацкую каманду БАТЭ. У сезоне 2014 далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год замацаваўся ў аснове і разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, быў трывалым іграком стартавага складу і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе сталічнай каманды, аднак з мая згубіў месца ў аснове. З верасня стаў выступаць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[1] і неўзабаве далучыўся да польскага клуба «Вісьлане». Пазней выступаў таксама за «Бахэнскі КС».
У лютым 2020 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[2]. Пакінуў клуб у кастрычніку 2020 года і пераехаў у Польшчу[3], дзе ў пачатку 2021 года папоўніў склад клуба «Падлясе». Гуляў у гэтым клубе да канца сезона 2020/21.
У пачатку 2023 года далучыўся да ЛКС з Явішавіцаў.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д3 | Прамень | 3 | 0 | |
2015 | Д3 | Прамень | 20 | 1 | |
2016 | Д2 | Прамень | 25 | 0 | |
2017 | Д2 | Прамень | 29 | 0 | |
2018 | Д1 | Прамень | 12 | 0 | |
2020 | Д2 | Ліда | 18 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Луч" расстался с защитником (руск.). football.by (15 студзеня 2019). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Защитник Архипов пополнил ряды "Лиды" (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Футболист «Лиды» снялся в видео против насилия – получил выговор, ушел из клуба и подписался за честные выборы (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 30 красавіка 2024.