Перайсці да зместу

Анры Клеменс ван дэ Велдэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры Клеменс ван дэ Велдэ
нідэрл.: Henry Clemens Van de Velde
Род дзейнасці архітэктар, дызайнер, мастак, выкладчык універсітэта, інжынер, дызайнер інтэр’ераў, дызайнер упрыгожванняў, дызайнер мэблі
Дата нараджэння 3 красавіка 1863(1863-04-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1957(1957-10-25)[4][5][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Maria Van de Velde[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[7]

Хенры Клеменс ван дэ Велдэ (3 красавіка 1863, Антверпен - 25 кастрычніка 1957, Цюрых) — бельгійскі архітэктар і майстар дэкаратыўнага мастацтва.

Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Антверпене (1881—1883), займаўся жывапісам і графікай. Адзін з заснавальнікаў Нямецкага Веркбунда (1907). У праектах мэблі (з 1894), афармленні інтэр’ера (Фолькванг-музей у Хагене, Германія, 1901—1902) і пабудовах (дом Блуменверф у Бруселі, 1895) ранняга перыяду выступаў як ініцыятар стылю «мадэрн», выкарыстоўваючы крывалінейныя формы і дэкор. Пазней як архітэктар і тэарэтык (Мастацкая школа ў Веймары, 1904; тэатр Веркбунда ў Кёльне, 1914) стаў адным з заснавальнікаў і лідараў рацыяналізму. У 1902—1914 гадах кіраваў мастацка-прамысловай школай ў Веймары, з 1926 — Нацыянальнай вышэйшай школай дэкаратыўных мастацтваў у Бруселі. У пазнейшых працах (бібліятэка ў Генце, 1935—1940; Музей Кролер-Мюлер у Отэрла, Нідэрланды, 1938—1954) выкарыстаў прынцыпы функцыяналізму.


  1. а б в г http://www.britannica.com/EBchecked/topic/624815/Henry-van-de-Velde
  2. Henry Van de Velde
  3. а б The Other Interface Праверана 20 мая 2024.
  4. http://global.britannica.com/biography/Henry-van-de-Velde Праверана 27 снежня 2024.
  5. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/624815/Henry-van-de-Velde Праверана 27 снежня 2024.
  6. RKDartists Праверана 29 лістапада 2024.
  7. archINFORM — 1994. Праверана 23 студзеня 2024.
  8. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.