Антон Трафімавіч Маслікаў
Антон Трафімавіч Маслікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1944 (18 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | радавы |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антон Трафімавіч Маслікаў (нар. 15 мая 1926, Алтайскі край — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыў 7 класаў няпоўнай сярэдняй школы. У 1940 годзе пераехаў у Казахстан у горад Сяміпалацінск. З 1941 года працаваў на Сяміпалацінскам мясакамбінаце, затым на фабрыцы першай апрацоўкі воўны.
У 1943 годзе прызваны Калінінскім РВК Сяміпалацінскай вобласці ў рады Чырвонай Арміі.
Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня 1944 года першым пераправіўся праз раку ў раёне вёскі Шарыпіна (Бешанковіцкі раён). Выявіў схаваныя немцамі лодкі і пад агнём праціўніка, разам з Мікалаем Вясніным, пераправіў іх на свой бераг, забяспечыўшы падраздзяленне перапраўнымі сродкамі. Удзельнічаў у баях за ўтрыманне плацдарма, у той жа дзень загінуў.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Саннікі[2].
Зноскі
- ↑ Масликов, Антон Трофимович
- ↑ ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Алтайскім краі
- Памерлі 24 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Бешанковіцкім раёне
- Пахаваныя ў Санніках (Бешанковіцкі раён)
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Памерлі 25 чэрвеня
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны