Антрэмон (опідум)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каменныя галовы з Антрэмона

Антрэмон (фр.: Entremont) — археалагічны аб’ект, які прадстаўляе сабой 3,5 гектара археалагічных раскопак у трох кіламетрах ад Экс-ан-Праванса на крайнім поўдні плато П'юрыкар  (англ.).

Гіторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці опідум у  Антрэмон быў сталіцай Кельта-лігурыйскай канфедэрацыі. Ён быў заселены паміж 180 і 170 гадамі да н. э., некалькі пазней, чым адбылося заснаванне іншых гальскіх опідумаў, такіх як Опідум Сен-Блэз  (фр.) (7-2 стагоддзі да н. э.). Участак быў закінуты, калі быў узяты рымлянамі ў 123 годзе да н. э. і заменены Aquae Sextiae (сучасны Экс-ан-Праванс), новым рымскім горадам, заснаваным ля падножжа плато. У 90 годзе да н. э. былы опідум быў зусім пакінуты.

Археалагічны аб’ект змяшчае два розных раёны засялення, акружаных крапасной сцяной. Археолаг Фернан Бенуа  (фр.) назваў старэйшы ўчастак, больш высокі, «Высокі горад», а ніжэйшы — «Нізкі горад». Пасля было прызнана, што апошні быў пашырэннем першага і цяпер яны пазначаюцца «Паселішча 1» і «Паселішча 2» адпаведна.

Знаходкі з Антрэмона выстаўляюцца ў Музеі Гранэ  (укр.) і ўключаюць статуі, барэльефы і ўражлівыя адсечаныя галовы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]