Перайсці да зместу

Антыцелы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антыцелы
Выява
Вытворца plasma cell[d]
Код NCI Thesaurus C16295
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антыце́лы — складаныя бялкі  (руск.) — імунаглабуліны, якія сінтэзуюцца клеткамі лімфатычнай тканкі чалавека і цеплакроўных жывёл пад уплывам антыгенаў.

Здольныя спецыфічна звязвацца з імі ў імунныя комплексы, што забяспечваецца прасторавай узаемадапаўняльнасцю (камплементарнасцю) паверхняў малекул антыцел і антыгена. Дзякуючы рэакцыям звязвання антыцел з антыгенамі адбываецца нейтралізацыя мікробных таксінаў, імабілізацыя  (руск.) і устараненне мікраарганізмаў, чужародных арганізму бялкоў і поліцукрыдаў, а таксама уласных клетак са змененай паверхневай мембранай.

Адначасова яна ляжыць у аснове патагенетычнага механізма анафілаксіі, сываратачнай хваробы і аўтаімунных захворванняў. У лабараторнай практыцы рэакцыя выкарыстоўваецца для дыягностыкі хвароб, ідэнтыфікацыі мікраарганізмаў і асобных рэчываў.