Анфім Іванавіч Міхалевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анфім Іванавіч Міхалевіч
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 27 кастрычніка 2008

Нараджэнне 26 мая 1949(1949-05-26) (74 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны служачы
Узнагароды

Анфім Іванавіч Міхалевіч (нар. 26 мая 1949, в. Старыя Шарабаі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (ветэрынарны ўрач), Беларускі інстытут правазнаўства (юрыст).

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом калгаса «Парыжская камуна», дырэктарам саўгаса «Яблынька» Глыбоцкага раёна. Быў першым намеснікам старшыні Бешанковіцкага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй калгаса «Палітаддзелец» Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Займаў пасаду старшыні Чашніцкага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі