Анэля Рдултоўская
Анэля Рдултоўская | |
---|---|
| |
Род | Рдултоўскія[d] |
Бацька | Казімір Рдултоўскі |
Маці | Тэрэза з Рдултоўскіх[d] |
Муж | Адам Леў Солтан (1825—1901) |
Веравызнанне | каталічка |
Анэля Рдултоўская (у шлюбе Солтан) — прадстаўніца шляхецкага роду Рдултоўскіх, буйных землеўласнікаў Мінскай губерні (Расійская імперыя), дачка Казіміра, сястра Канстанціна і Яўстаха Рдултоўскіх.
Паходжанне і сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Належала да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Яе дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[1].
Анэля нарадзілася ў сям’і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай, якая была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага (Канстанцыі Булгарын). Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад Папы Рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[1].
Анэля мела таксама братоў Канстанціна Тадэвуша (1804—1869) і Яўстаха (1824—1902) і сястру — Анэлю і Лаўру. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі.
Анэля Рдултоўская выйшла замуж за Адама Льва Солтана (1825—1901), сына Адама Леана Солтана (1792—1863), уласніка буйнога маёнтка Церабяжоў (7207 дзесяцін) у Пінскім павеце Мінскай губерні (Расійская Імперыя)[2][3]. У шлюбе сям’я дзяцей не мела[4].
У 1856 г. Адам Леў Солтан прадаў маёнтак Церабяжоў суседу — двараніну Цэзарыю Антонію Алешу (1820—1892)[2][5].
Адам Леў Солтан прыняў удзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864) і пасля падаўлення паўстання быў вымушаны эміграваць за мяжу — у Дрэздэн[6].
Зносіны з Людвікам Шпіцнагелем
[правіць | правіць зыходнік]Па адной з версій, непадзеленае каханне Людвіка да Анэлі стала прычынай яго самазабойства ў 1827 годзе[7][8]. Пацвярджаюць гэтую гіпотэзу два творы Шпіцнагеля, якія засталіся ў рукапісах: Garść snowskiej ziemi і List pożegnalny, але, хутчэй за ўсё, першы з іх з’явіўся яшчэ падчас наведвання Снову ў ліпені 1824 года, а другі не падобны на твор, што выйшаў з-пад пяра Людвіка Шпіцнагеля[7]. Абодва творы прысвечаны рамантычнаму развітанню з каханай, а не трагічнаму развітанню з жыццём[7].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Анэлі прысвечаны вершы Л. Шпіцнагеля, гісторыя іх зносін стала матывам п’есы «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага .
П’еса «Крык рабіны»
[правіць | правіць зыходнік]П’еса была ўпершыню пастаўлена ў 1949 годзе ў Польшчы, а тэкст выйшаў у тым жа годзе некалькімі выданнямі[9]. Дзеянне п’есы адбывалася ў маёнтку Рдултоўскіх на Наваградчыне, г. зн. у Снове, але аўтар памылкова[10] зрабіў каханай не Анэлю, а яе родную сястру Лаўру.
У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага (1949, Варшава[11]) яе ролю выконвала Рэната Касабудзкая , у пастаноўцы Віляма Хажыцы (1949, Познань[12]) — Марыя Уршуноўна, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[13]) — Марыя Багурская, у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага (1969, Тэатр польскага радыё[14]) — Цаліна Менцнер.
Зноскі
- ↑ а б Dzieje rezydencji 1993, s. 352.
- ↑ а б Федорук 2006, с. 19.
- ↑ Dzieje rezydencji 1993, s. 143, 145, 357.
- ↑ Dzieje rezydencji 1993, s. 143.
- ↑ Dzieje rezydencji 1993, s. 143, 145.
- ↑ Orman-Michta, E. Sołtan Adam Lew / E. Orman-Michta // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa etc.: Ossolineum, 2001. — T. XL. — S. 346
- ↑ а б в Spitznagel (Szpicnagel, Szpicnagiel) Ludwik Ferdynand (польск.)
- ↑ CZĘŚĆ II. (польск.)
- ↑ Krzyk jarzębiny. Opowieść dramtyczna, etc
- ↑ Elwira Korcz
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949
- ↑ Wacław Kubacki. Krzyk jarzębiny (польск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- Roman Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej (польск.). — drugie przejrzane i uzupełnione. — Wrocław: Ossolineum, 1993. — T. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — 474 s. — ISBN 83-04-03784-X (т. 2), ISBN 83-04-03701-7.
- Orman-Michta, E. Sołtan Adam Lew / E. Orman-Michta // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa etc.: Ossolineum, 2001. — T. XL. — S. 346.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Верш «Garść snowskiej ziemi»(недаступная спасылка), прысвечаны Анэлі, чытае Кшыштаф Кальбергер