Апакаліпсіс сёння
«Апакаліпсіс сёння» (англ.: Apocalypse Now) — мастацкі фільм, пабудаваны на тэме вайны ў В’етнаме, зняты Фрэнсісам Фордам Копалам па сцэнарыі самога Копалы, Джона Міліуса і Майкла Гера. Адпраўным пунктам для сцэнарыстаў паслужыла аповесць Джозефа Конрада «Сэрца цемры» (1902). Фільм быў удастоены прэміі «Оскар» за найлепшую аператарскую працу і найлепшы гук, а на Канскім фестывалі падзяліў «Залатую пальмавую галіну» са стужкай Ф. Шлёндорфа «Бляшаны барабан». «Я ўпэўнены, што стварыў твор мастацтва і не мог зрабіць лепш», — сказаў Фрэнсіс Копала аб «Апакаліпсіс».
Галоўная сюжэтная лінія фільма — аповед пра капітана спецназа Уіларда, пасланага ў джунглі Камбоджы, каб ухіліць звар’яцелага палкоўніка Курца, які камандуе атрадам з мясцовых жыхароў і абвінавачваецца ў забойстве некалькіх патрэбных амерыканскаму ўраду в’етнамцаў. Падчас падарожжа з Уілардам адбываецца шмат дзіўных падзей, і пад уздзеяннем навакольнага становішча ён па меры набліжэння да мэты паступова губляе адчуванне рэальнасці і перастае разумець, што яму рабіць далей.
У галоўных ролях выступілі Марцін Шын, які сыграў капітана Уіларда, і Марлан Бранда ў ролі палкоўніка Курца. У ліку іншых яркіх персанажаў — напаўвар’ят фотажурналіст-філосаф у селішчы Курца ў выкананні Дэніса Хопера і эксцэнтрычны камандзір «паветранай кавалерыі» падпалкоўнік Кілгар у выкананні Роберта Дзюваля. У эпізадычных ролях былі занятыя такія акцёры, як Харысан Форд, Скот Глен і Лорэнс Фішберн.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #4142780-4 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 2 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 снежня 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ (unspecified title) Праверана 26 снежня 2016.
- ↑ а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 3 чэрвеня 2022.
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1979 года
- Фільмы ЗША 1979 года
- Фільмы-драмы 1979 года
- Фільмы-драмы ЗША
- Фільмы Фрэнсіса Форда Копалы
- Фільмы па сцэнарыях Фрэнсіса Форда Копалы
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
- 50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці