Каханне (фільм, 2012)
| Каханне | |
|---|---|
| фр.: Amour[1] | |
| Рэжысёр і акцёры фільма «Каханне» на Канскім кінафестывалі. | |
| Жанр | драматычны фільм[2][3][…] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампаніі | Canal+, France 3[d] і Les Films du Losange[d] |
| Працягласць | 127 хв. |
| Бюджэт | 8 900 000 $ |
| Зборы | 29 900 000 $ |
| Краіны | |
| Мова | французская |
| Год | 20 верасня 2012[11], 1 лістапада 2012[12] і 20 мая 2012[13] |
| IMDb | ID 1602620 |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
«Каханне»[14] (фр.: Amour) — мастацкі фільм 2012 года рэжысёра і сцэнарыста Міхаэля Ханэке. Галоўныя ролі выканалі Жан-Луі Трэнціньян, Эмануэль Рыва, Ізабэль Юпэр. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі, Аўстрыі, Германіі[15]. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю[16].
У Беларусі фільм быў прадстаўлены ў межах пазаконкурснай праграмы ігравога кіно 19-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[14].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Жорж і Ан пражылі разам усё жыццё, поплеч, увесь час клапоцячыся адзін пра аднаго. Цяпер ім за восемдзесят. Ан захворвае і яе жыццё пачынае паступова згасаць: спачатку адключаецца памяць, потым адмаўляецца падпарадкоўвацца цела, надыходзіць параліч. Жорж спрабуе наняць сядзелак, але з горыччу разумее, што не можа патрабаваць ад іх душэўнай цеплыні і шчырасці пачуццяў. Пакінуўшы выкладанне ў кансерваторыі, ён цалкам прысвячае сябе клопатам аб жонцы. Мужчына не можа ўявіць каханую ў доме састарэлых, на якім настойвае іх дарослая дачка, якая час ад часу наведвае бацькоў. Гэтыя візіты — сапраўднае выпрабаванне для сям’і, жыццё якой, здавалася б, працякло ў гармоніі і каханні…
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Жан-Луі Трэнціньян — Жорж Ларан
- Эмануэль Рыва — Ан Ларан
- Ізабэль Юпэр — Ева Ларан
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 83 кінаўзнагародамі і яшчэ 108 намінацыямі[16]. Сярод найбольш прэстыжных узнагарод — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Internet Movie Database // IMDb — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2023.
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/12/19/movies/michael-hanekes-amour-with-jean-louis-trintignant.html Праверана 12 красавіка 2016.
- 1 2 3 FilmAffinity — 2002. Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 красавіка 2016.
- 1 2 3 Metacritic — 2001. Праверана 12 красавіка 2016.
- 1 2 3 http://www.beyazperde.com/filmler/film-188067/ Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 12 красавіка 2016.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 http://www.imdb.com/title/tt1602620/fullcredits Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ http://www.telerama.fr/cinema/films/amour,434019,critique.php Праверана 12 красавіка 2016.
- 1 2 3 https://web.archive.org/web/20200301181211/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/amour.5784 Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 жніўня 2016.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- 1 2 Каханне (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 1 снежня 2021.
- ↑ Amour (2012) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 1 снежня 2021.
- 1 2 Amour — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 1 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Каханне на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2012 года
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы фільм
- Фільмы-драмы 2012 года
- Фільмы Францыі 2012 года
- Фільмы Аўстрыі 2012 года
- Фільмы Германіі 2012 года
- Фільмы-драмы Францыі
- Фільмы-драмы Аўстрыі
- Фільмы-драмы Германіі
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы пра музыку і музыкантаў
- Фільмы Міхаэля Ханэке
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
- Фільмы — лаўрэаты Польскай кінапрэміі «Арлы»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм