Марлан Бранда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марлан Бранда
Marlon Brando
Marlon Brando 1948.jpg
Дата нараджэння: 3 красавіка 1924(1924-04-03)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1 ліпеня 2004(2004-07-01)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Бацька: Marlon Brando, Sr.[d]
Маці: Dodie Brando[d]
Жонка: Tarita Teriipaia[d], Movita Castaneda[d] і Anna Kashfi[d]
Дзеці: Stephen Blackehart[d], Cheyenne Brando[d], Christian Brando[d], Simon Teihotu Brando[d], Rebecca Brando[d] і Miko Castaneda Brando[d]
Адукацыя:
Прафесія:
Кар'ера: 1944—2004
Узнагароды: Оскар (1954, 1972)
Залаты глобус (1954, 1972)
BAFTA (1952, 1953, 1954)
Эмі (1979)
IMDb: nm0000008
marlonbrando.com
Commons-logo.svg Марлан Бранда на ВікіСховішчы

Ма́рлан Бра́нда (англ.: Marlon Brando; 3 красавіка 1924, Омаха, Небраска, ЗША — 1 ліпеня 2004, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі акцёр кіно і тэатра, рэжысёр. Адзін з найвыбітнейшых амерыканскіх акцёраў.

Вучыўся ў ваеннай акадэміі, у тэатральным класе школы сацыяльных даследаванняў, а потым у Акцёрскай студыі Лі Страсберга. У 1944 дэбютаваў у тэатры на Брадвеі ў п’есе «Я памятаю маму», а ў 1950 — у кіно (фільм «Мужчыны»).

Для акцёрскай манеры Бранда ўласцівы непасрэдная эмацыйнасць, імправізацыйны талент, прыцягальнасць і г.д. Свой уласны стыль ён распрацаваў па сістэме Станіслаўскага. Яго ігра мела ўплыў на такіх акцёраў як Джэймс Дін, Роберт Дэ Ніра, Пол Ньюман. Дыяпазон яго акцёрскіх здольнасцей надзвычай шырокі — ад псіхалагічных драм да лёгкіх камедый. Найбольш удалыя і складаныя ролі сыграў у фільмах «Пагоня» (1965), «Хросны бацька» (1972; прэмія «Оскар»), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972), «Апакаліпсіс сёння» (1979), «Дон Жуан дэ Марка» (1995). Здымаўся ў кінастужках вядомых амерыканскіх і еўрапейскіх рэжысёраў — Ф. Ф. Копалы, Э. Казана, Б. Берталучы і інш. Неаднаразовы лаўрэат міжнародных кінафестываляў, прэмій Брытанскай кінаакадэміі. У 1994 апублікаваў мемуары пад назвай «Песні, якім навучыла мяне маці».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Marlon Brando // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Marlon Brando // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]