Артур Расізадэ
Артур Расізадэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
азерб.: Artur Tahir oğlu Rasizadə | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фуад Гуліеў | ||||||
Пераемнік | Ільхам Аліеў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ільхам Аліеў | ||||||
Пераемнік | Наўруз Мамедаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1935 (89 гадоў) |
||||||
Бацька | Tahir Rasizadə[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам | ||||||
Партыя | КПСС (да 1991) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | інжынер-механік | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артур Расізадэ (азерб.: Artur Tahir oğlu Rasizadə; 26 лютага 1935) — азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Азербайджана (1996—2003 і 2003—2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 лютага 1935 года ў Кіравабадзе (цяпер Гянджа) у сям’і настаўніка. Яго бацька — Таір Мамед аглы Расізадэ загінуў у 1942 годзе падчас Вялікай Айчыннай вайны. У 1952 годзе Артур Расізадэ скончыў сярэднюю школу № 4 у Ленкарані, а ў 1957 годзе — Азербайджанскі індустрыяльны інстытут імя М.Азізбекава, пасля чаго пачаў працу інжынерам у Азербайджанскім інстытуце нафтавага машынабудавання. У 1973 годзе ён стаў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута. У 1977 годзе Артур Расізадэ прызначаны дырэктарам Азербайджанскага інстытута машынабудавання. У перыяд з 1978 па 1981 гады ён працаваў у Дзяржплане Азербайджанскай ССР.
З 1986 па 1992 гады быў першым намеснікам старшыні Савета міністраў АзССР, курыраваў энергетычную, машынабудаўнічую і нафтахімічную галіны. У маі 1996 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана. 20 ліпеня 1996 года стаў выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Азербайджана замест Фуада Гуліева, 26 лістапада таго ж года стаў прэм’ер-міністрам. Па стане здароўя падаў у адстаўку 4 жніўня 2003 года, саступіўшы пасаду Ільхаму Аліеву. Артур Расізадэ зноў стаў прэм’ер-міністрам Азербайджана 4 лістапада 2003 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «Незалежнасць» (28.06.2006)
- Ордэн «Гонар» (25.02.2010)
- Ордэн «Слава» (25.02.2015)
- Ордэн Дружбы народаў (07.04.2015)[1]
Зноскі
- ↑ "Lukaşenko Artur Rasizadəni "Xalqlar Dostluğu" ordeni ilə təltif edib". 525.az. 08.04.2015.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артур Расізадэ
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Гянджы
- Выпускнікі Азербайджанскага ўніверсітэта нафты і прамысловасці
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
- Кавалеры ордэна «Незалежнасць» (Азербайджан)
- Кавалеры ордэна «Слава» (Азербайджан)
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Азербайджана
- Члены партыі «Новы Азербайджан»
- Члены КПСС
- Машынабудаўнікі Азербайджана
- Машынабудаўнікі СССР
- Выкладчыкі ВНУ Азербайджана
- Дыпламаты Азербайджана