Арыябарзан III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыябарзан III
Нараджэнне I стагоддзе да н.э.
Смерць 42 да н.э.
Бацька Арыябарзан II Філапатр
Маці Афінаіда Філастаргія II[d]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арыябарзан III Эўсеб Філароман (стар.-грэч.: Ἀριοϐαρζάνης Εὐσεϐής Φιλορώμαιος,, «Эўсеб» — «набожны», «Філароман» — «які любіць Рым», пам. каля 42 да н.э.), — цар Кападокіі з 51 па 42 гады да н.э.

Здабыццё прастола[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гібелі Арыябарзана II, рымскі сенат ухваліў прызначэнне кіраўніком яго старэйшага сына. Сярод праціўнікаў новага цара апынулася яго маці Афінаіда II, але з дапамогай намесніка Кілікіі Марка Цыцэрона мяцеж быў хутка падушаны.

Аказваючы актыўную дапамогу Гнею Пампею, цар змог атрымаць перавагу і пасля перамогі яго праціўніка — Гая Юлія Цэзара. Да Кападокіі была далучана Малая Арменія, пасля чаго Арыябарзан пачаў падумваць пра здабыццё поўнай незалежнасці ад Рыма. Па гэтай прычыне ён і быў забіты ў 42 г. да н.э. рымскім сенатарам Гаем Касіем Лонгінам. Новым кіраўніком стаў брат нябожчыка Арыярат X.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Hornblower, Simon (1996). The Oxford Classical Dictionary. Oxford University Press. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)