Арыядна Хіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыядна Хіль
катал.: Ariadna Gil Giner
Дата нараджэння 23 студзеня 1969(1969-01-23)[1] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аўгуст Хіль Матамала[d]
Муж Давід Труэба[d]
Дзеці Віялета Труэба-і-Хіль[d]
Прафесія кінаактрыса, акцёрка
Узнагароды
IMDb ID 0317725
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арыядна Хіль і Хінер (катал.: Ariadna Gil i Giner; нар. 23 студзеня 1969, Барселона) — іспанская актрыса. Уладальніца прэміі «Гоя» ў намінацыі Найлепшая жаночая роля[en] за фільм «Прыгожая эпоха[en]» (1992). Акрамя таго яшчэ пяць разоў была намініравана на гэтую кінаўзнагароду (чатыры разы ў намінацыі Найлепшая жаночая роля[en], адзін раз у намінацыі Найлепшая жаночая роля другога плана[en]).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хіль — дачка вядомага адваката, у дзяцінстве займалася спевамі, танцамі і ігрой на скрыпцы, разам з двума братамі спявала ў гурце пад назвай «Matamala». Працавала ў тэатры і на каталонскім тэлебачанні, пакуль яе не заўважыў вядомы рэжысёр Бігас Луна[en], які запрасіў Арыядну для здымак у сваім фільме «Лола[es]» (1986).

Сусветная вядомасць да Хіль прыйшла пасля фільма «Прыгожая эпоха[en]» рэжысёра Фернанда Труэбы[en], які атрымаў «Оскар» за Найлепшы фільм на замежнай мове, а Арыядна атрымала нацыянальную кінапрэмію Іспаніі «Гоя» за Найлепшую жаночую ролю[en]. З гэтага часу Хіль з’яўляецца адной з найбольш запатрабаваных актрыс іспанскага кінематографа, здольнай іграць самыя складаныя ролі. Актрыса яшчэ пяць разоў была намініравана на прэмію «Гоя».

З 1993 па 2008 год Хіль была замужам за рэжысёрам Давідам Труэбам[en]. У іх ёсць двое дзяцей — дачка Віялета і сын Леа. З 2009 года Хіль знаходзіцца ў адносінах з акцёрам Віга Мортэнсенам.

Выбраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]