Перайсці да зместу

Астап Вішня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астап Вішня
укр.: Павло Михайлович Губенко
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні укр.: Павло Михайлович Губенко
Псеўданімы Остап Вишня і Грунский
Дата нараджэння 1 (13) лістапада 1889[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1956(1956-09-28) (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, навэліст
Жанр апавяданне і артыкул[d]
Мова твораў украінская мова
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астап Вішня (сапраўднае імя Павел Міхайлавіч Губенка; укр.: Остап Вишня, Губенко Павло Михайлович; 1 (13) лістапада 1889, с. Грунь, цяпер Сумская вобласць, Украіна — 28 верасня 1956, Кіеў) — украінскі пісьменнік.

Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Майстар кароткага памфлета, сатырычнага фельетона, гумарэскі. Аўтар кніг «Справы нябесныя» (1923), «Тварам да вёскі» (1926), «Усмешкі» (т. 1-4, 1930), «Зенітка» (1947), «Вішнёвыя ўсмешкі» (1950), «Мудрасць калгасная» (1952), «Нешчаслівае каханне» (1956) і інш. Сатыра Вішні — своеасаблівая мастацкая інтэрпрэтацыя сацыяльных, грамадска-палітычных з’яў і падзей, ёй уласцівы глыбіня адлюстравання і трактоўкі праблем, бачанне перспектыў.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Усмешкі. Мн., 1930, 1969.

Зноскі