Ацяшава
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Ацяшава
|
Ацяшава (руск.: Атя́шево; эрз.: Отяжвеле) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Ацяшаўскага раёна Мардовіі. Уваходзіць у Ацяшаўскае гарадское паселішча. Чыгуначная станцыя на лініі Красны Вузел — Канаш.
Насельніцтва — 6046 чал. (2021). Размешчаны за 74 км (па прамой) і 81 км (па аўтадарозе) ад Саранска, з якім злучаны аўтадарогай 89К-06 Саранск — Ардатаў і ўчасткам Горкаўскай чыгункі.
Сярэдняя тэмпература студзеня −11,6 °C, ліпеня 19,2° С.