Перайсці да зместу

Ацёк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ацёк
МКХ-10 R60.960.9
МКХ-9 782.3782.3
DiseasesDB 9148
MedlinePlus 003103
MeSH D004487
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ацёк — агульныя ці мясцовыя праявы парушэння воднага абмену арганізма, калі вада, бялкі і электраліты намнажаюцца па-за клеткамі ці ў серозных поласцях цела. Бывае пры затрымцы натрыю ў арганізме, парушэнні анкатычнага ціску  (руск.), застоі крыві, запаленні, інтаксікацыі, алергіі і інш.

Лячэнне: ліквідацыя асноўнай хваробы, дыета з абмежаваннем вадкасці і солі (ці без солі), мачагонныя сродкі.