Перайсці да зместу

Аўрэліу Бусуёк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўрэліу Бусуёк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1928(1928-10-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 2012(2012-10-09) (83 гады) ці 8 кастрычніка 2012(2012-10-08)[2] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, спявак, паэт, драматург, кінасцэнарыст
Мова твораў малдаўская мова
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Рэспублікі Order of Work Merit

Аўрэліу Аляксандравіч Бусуёк (рум.: Aureliu Busuioc; 26 кастрычніка 1928, с. Кадранка, Страшанскі раён, Малдова — 9 кастрычніка 2012) — малдаўскі пісьменнік.

Аўтар паэтычных зборнікаў «Камень спатыкнення» (1958), «Рэдкая кветка» (1961), «Туга», «Каханне» (абодва 1963), «У белым і чорным» (1977) і інш. У рамане «Адзін перад тварам кахання» (1966) — маральна-этычныя праблемы, сцвярджэнне сапраўдных духоўных каштоўнасцей, у рамане «Мой парыжскі дзядзя» (1973) — праблемы выхавання, пошуку месца ў жыцці. Драматург, перакладчык.

Пераклаў на малдаўскую мову асобныя творы Я. Купалы.

Зноскі

  1. Aureliu Busuioc // https://www.vle.lt/straipsnis/aureliu-busuioc/
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 студзеня 2020.