Перайсці да зместу

Аўтаномная Рэспубліка Абхазія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтаномная Рэспубліка Абхазія
груз. აფხაზეთის ავტონომიური რესპუბლიკა
Герб Сцяг
Краіна
Статус аўтаномная рэспубліка
Уваходзіць у
Уключае 6 муніцыпалітэтаў
Адміністрацыйны цэнтр
Найбуйнейшыя гарады Сухуміі, Гагра, Гудаута
Дата ўтварэння 1991
Кіраўнік Руслан Абашыдзэ[d]
Афіцыйныя мовы абхазская, грузінская
Насельніцтва
  • 2 008 чал. (1996)[1]
Плошча
  • 8 665 км²
Аўтаномная Рэспубліка Абхазія на карце
Аўтаномная Рэспубліка Абхазія, карце
Часавы пояс +4
Код ISO 3166-2 GE-AB
Тэлефонны код 44
Афіцыйны сайт

Аўтано́мная Рэспу́бліка Абха́зія (груз. აფხაზეთის ავტონომიური რესპუბლიკა) — аўтаномная рэспубліка ў складзе Грузіі, тэрыторыя якой фактычна кантралюецца часткова прызнанай дзяржавай Рэспубліка Абхазія (пры падтрымцы расійскіх войскаў).

Легітымны ўрад Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія знаходзіцца ў выгнанні.

Будынак урада Абхазіі ў сяле Чхалта, 2006 г.
  • У ліпені 2006 года Грузія ўвяла свае войскі і аднавіла сваю юрысдыкцыю над размешчанай на тэрыторыі Абхазіі Кадорскай цяснінай. У сувязі з чым гэтая мясцовасць была афіцыйна пераназвана грузінскімі ўладамі ў «Верхнюю Абхазію». Тут былі размешчаны ўрад і парламент Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія[2][3].
  • Падчас ўзброенага канфлікту ў жніўні 2008 года сепаратысты правялі ваенную аперацыю па выцясненні грузінскіх сіл па-за межы Абхазіі, падчас якой усталявалі кантроль над Кадорскай цяснінай і тым самым здабылі поўны кантроль над усёй тэрыторыяй Абхазіі[4][5].

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Сталіцай Аўтаномнай Рэспублікі Абхазіі з’яўляецца Сухумі.

Адміністрацыйна Аўтаномная Рэспубліка Абхазія падзяляецца на 6 муніцыпалітэтаў з цэнтрамі у гарадах і пасёлках: Ачамчыра, Гагра, Гудаута, Галі, Гульрыпш, Сухумі.

З 1993 па 2006 гады і пачынаючы з 2008 года штаб-кватэра ўрада Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія ў выгнанні размяшчаецца ў Тбілісі (з 2006 па 2008 гады размяшчалася на тэрыторыі Кадорскай цясніны ў Абхазіі, якая ў той час кантралявалася Грузіяй).

Тэрмін паўнамоцтваў Кіраўнік урада Фота Гады жыцця Каментарыі
верасень 1993 — 16 сакавіка 2004 Тамаз Нарадэйшвілі  (англ.) 19542004
16 сакавіка 2004 — 30 верасня 2004 Лондэр Цаава  (англ.)
30 верасня 2004 — 24 красавіка 2006 Іраклій Аласанія 1973
24 красавіка 2006 — 11 чэрвеня 2009 Малхаз Акішбая 1972
11 чэрвеня 2009 — 5 красавіка 2013 Георгій Барамія 1966
З 8 красавіка 2013 Вахтанг Калбая 1952

Зноскі