Бадзян анісавы, ці японскі, або японскі зорчаты аніс, так званы сікімі (лац.: Illicium anisatum, або Iлац.: llicium religiosum) — ядавітая расліна (асабліва плады, якія маюць алкалоід скіміянін) роду бадзян падсямейства іліцыевыя.
Пашыраны ў Японіі, Карэі, Кітаі. Старажытная культавая расліна. Алей выкарыстоўваецца ў храмах як свяцільны сродак, тоўчаныя кара і насенне — для паху. Плады бадзяну японскага вельмі падобныя на плады бадзяна сапраўднага, таму выкарыстоўваюць іх для фальсіфікацыі ў гандлі. З пладоў усіх відаў бадзяна атрымліваюць эфірны алей, у якім да 90% анетолу.